Спорт55

Беларусам і расіянам дазволілі ўзяць удзел у цырымоніі закрыцця Алімпіяды

Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта вырашыў, што індывідуальныя нейтральныя атлеты (AIN), то-бок спартсмены з Беларусі і Расіі, змогуць узяць удзел у цырымоніі закрыцця Алімпійскіх гульняў у Парыжы, паведаміла прэс-служба МАК.

Такое рашэнне было прынята на падставе таго, што ў цырымоніі закрыцця бяруць удзел не каманды, а ўсе спартсмены разам. Сцяга AIN на цырымоніі не будзе.

«У Парыжы засталася толькі невялікая колькасць індывідуальных нейтральных атлетаў, якія маглі б узяць удзел у цырымоніі закрыцця», — заявілі ў МАК.

Нагадаем, што ў Алімпіядзе ў Парыжы бралі ўдзел як нейтральныя 17 спартсменаў з Беларусі ў дзесяці відах спорту і 15 з Расіі — у пяці. Беларусы ў выніку заваявалі 4 медалі (1 залаты, 2 срэбраных і 1 бронзавы), а расіяне — 1 срэбраны. 

Апошнія беларусы выступілі ў спаборніцтвах сёння, цяжкаатлет Яўген Ціханцоў заваяваў бронзавы медаль.

Каментары5

  • Грамадзянская Абарона
    10.08.2024
    Сьцеражыцеся, каб з рафінаваная кляраванае дэзадараванае Сены не выкараскаліся на сушу бабры. Яны , як вядома з папярэдняга артыкулу НН, на зямлі небяспечныя
  • Ага
    11.08.2024
    ШІ расійскі чамусьці напісалі пад тарашкевіцу, ну гэта яны думаюць так, і разам з адсутнасцю сэнса гэты штучны "інтылект" атрымліваецца вырві вока.
  • Ага
    11.08.2024
    Acab, Пачні спачатку.

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Усе навіны →
Усе навіны

Прымаць тэстастэрон так кайфова. Але мужчыны пасля горка расплачваюцца2

У Брэсце пачалі прадаваць кватэры ў прэміяльным жылым комплексе. Якая цана?

«Ноч з Чалым» — усё16

Уласнік аўто, якое правалілася пад зямлю ў Бабруйску, расказаў, ці выплацілі яму кампенсацыю за гэта3

«Я, калі прачынаюся а 6-й раніцы і ўжо не магу заснуць». Найлепшыя твіты тыдня2

Аер — лекі, ежа для беднякоў і экспартны ласунак3

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Галоўнае
Усе навіны →