Свет11

Памерла экс-кіраўніца YouTube, якая стаяла ля вытокаў Google

Экс-кіраўніца YouTube Сьюзэн Ваджыцкі памерла пасля двух гадоў барацьбы з ракам. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Alphabet Сандэр Пічаі. Ёй было 56 гадоў, піша The Insider.

Сьюзэн Ваджыцкі ў сакавіку 2023 года. Фота: Leon Bennett/FilmMagic

«Яна, як ніхто іншы, звязаная з гісторыяй Google, і цяжка ўявіць cвет без яе, — напісаў Пічаі. — Яна была неверагодным чалавекам, лідарам і сябрам, якая аказала велізарны ўплыў на свет, і я адзін з незлічоных супрацоўнікаў Google, якія сталі лепшымі ад таго, што ведалі яе. Нам будзе яе вельмі не хапаць».

Сьюзэн Ваджыцкі стаяла ля вытокаў стварэння Google — фактычна карпарацыя пачалася ў яе гаражы, які яна здала студэнтам Сяргею Брыну і Лары Пэйджу.

Неўзабаве яна кінула працу ў Intel і пачала працаваць на сваіх арандатараў: Ваджыцкі стала 16-м супрацоўнікам Google і першай жанчынай у кампаніі. Яна ж распрацавала мноства сэрвісаў карпарацыі, у прыватнасці Google AdWords і Google AdSense, цалкам змяніўшы падыход да рэкламы ў інтэрнэце.

У 2005 годзе Ваджыцкі вырашыла стварыць праект Google Videos, аднак ужо тады YouTube абганяў Google Videos па трафіку і росту аўдыторыі. Пазней Сьюзэн назаве праект Google Videos сваёй самай вялікай памылкай.

Ваджыцкі хутка прыняла рашэнне аб куплі YouTube, праз некалькі месяцаў Google купіў YouTube за $1,65 млрд. Як піша The Guardian, на той момант гэта была найбуйнейшая купля кампаніі, а цана — каласальнай.

Неўзабаве Ваджыцкі прыдумала, як манетызаваць YouTube з дапамогай рэкламы і партнёрскай праграмы. У 2010 годзе яна стала старшым віцэ-прэзідэнтам кампаніі Google. Дзякуючы ідэям Сьюзен ў 2010 годзе даход Google склаў больш за $28 млрд, а праз два гады — у 2012-м — ён вырас амаль удвая і склаў больш за $43 млрд у месяц.

У 2014 годзе Сьюзэн Ваджыцкі стала новай генеральнай дырэктаркай YouTube. Яна займала гэтую пасаду да 2023 года.

Каментары1

  • Woodoo Cult
    11.08.2024
    [Рэд. выдалена]

Лічбы, ад якіх страшна. Больш за 280 тысяч беларусаў атрымалі першыя дазволы на жыццё ў ЕС у 2023. Больш толькі ва ўкраінцаў32

Лічбы, ад якіх страшна. Больш за 280 тысяч беларусаў атрымалі першыя дазволы на жыццё ў ЕС у 2023. Больш толькі ва ўкраінцаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Манчэстэр Сіці» прэзентаваў футбольную форму ў гонар першага альбома Oasis

Загінуў 27-гадовы інспектар магілёўскай ДАІ — ляцеў на матацыкле, але кіроўца на бусе не прапусціў яго13

Жыхар Пецярбурга памёр пасля ўкусу чалавека6

Загінуў інспектар магілёўскай абласной ДАІ. Яму было 27 гадоў1

Зборная Эстоніі па пляжным футболе адмовілася гуляць чвэрцьфінал са зборнай Беларусі3

У Брэсце за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах асудзілі адразу 11 чалавек

Тэлефонныя махляры патэлефанавалі 13-гадоваму школьніку — ён перавёў аферыстам 20 тысяч рублёў

Гігін: Міф аб Каліноўскім шкодны — яго ідэі супярэчаць духу беларускай нацыі65

Беларусь на 10 месцы ў свеце па ўзроўні смяротнасці. Побач іншыя постсацыялістычныя краіны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лічбы, ад якіх страшна. Больш за 280 тысяч беларусаў атрымалі першыя дазволы на жыццё ў ЕС у 2023. Больш толькі ва ўкраінцаў32

Лічбы, ад якіх страшна. Больш за 280 тысяч беларусаў атрымалі першыя дазволы на жыццё ў ЕС у 2023. Больш толькі ва ўкраінцаў

Галоўнае
Усе навіны →