Краіна праводзіць паскораную мадэрнізацыю Узброеных сіл пасля ўварвання Расіі ва Украіну.
Польшча падпісала пагадненне аб закупцы ў ЗША сотняў ракет «паветра — паветра», паведаміла ў пятніцу Нацыянальнае агенцтва ўзбраенняў.
Ракеты AIM-120C AMRAAM для знішчальнікаў польскіх ВПС будуць пастаўленыя ў перыяд з 2029 па 2033 год, паведаміла агенцтва ў сацыяльнай сетцы Х.
Усходнееўрапейская краіна паскорыла мадэрнізацыю сваіх узброеных сіл пасля ўварвання Расіі ў суседнюю Украіну ў 2022 годзе. Кошт гэтага кантракту складае 855 мільёнаў даляраў, піша «Голас Амерыкі».
ВПС Польшчы ўжо могуць пахваліцца перадавым амерыканскім знішчальнікам F-16. Сёлета краіна накіруе на патрэбы абароны больш за 4% ад ВУП — удвая больш за мэтавы паказчык NATO.
Варшава ўжо падпісала шэраг пагадненняў аб пастаўках узбраенняў, галоўным чынам з ЗША і Паўднёвай Карэяй.
Паводле польскіх СМІ, Варшава і Вашынгтон у аўторак падпішуць пагадненне аб закупцы 96 баявых верталётаў AH-64E Apache коштам больш за 9 мільярдаў даляраў.
Вашынгтон яшчэ летась ухваліў пагадненне, якое дазволіць Польшчы замяніць яе састарэлы парк савецкіх верталётаў Мі-24.
На гэтым тыдні міністр абароны Польшчы таксама абвясціў пра падпісанне пагаднення аб закупцы 48 ракетных установак Patriot амерыканскай вытворчасці.
Каментары