ISW: Расійскае камандаванне супраціўляецца перакідцы ў Курскую вобласць больш падрыхтаваных частак з фронту
Ваеннае кіраўніцтва, магчыма, пакуль спадзяецца на ўжо разгорнутыя ў Курскай вобласці падраздзяленні і лёгкадаступныя сілы ў тыле, большасць з якіх укамплектаваныя прызыўнікамі і нерэгулярнымі сіламі, каб супрацьстаяць украінскім вайскоўцам, адзначаюць аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW).
Па іх меркаванні, менавіта гэтыя падраздзяленні, напэўна, будуць працягваць адказваць на дзеянні ўкраінскіх вайскоўцаў, у чаканні, калі расійскае ваеннае камандаванне вырашыць перакінуць сюды дадатковыя, больш падрыхтаваныя падраздзяленні з іншых лакацый ваенных дзеянняў. У любым выпадку перакідка такіх падрыхтаваных і лепш забяспечаных франтавых падраздзяленняў з усходу ці поўдня Украіны запатрабуе часу.
Аналітыкі ISW не выключаюць, што пакуль расійскае камандаванне супраціўляецца працісканню рашэння аб перакідцы ў Курскую вобласць франтавых падраздзяленняў з іншых напрамкаў, каб не дапусціць зрыву наступальных аперацый на ўсходзе Украіны, піша Бі-бі-сі.
Пры гэтым, адзначаюць у ISW, як мінімум адзін з расійскіх «ваенкараў» сцвярджае, што ў раёне Рыльска ўжо дзейнічаюць часткі 44-га вайсковага корпуса (Ленінградская вайсковая акруга), што ўваходзіць у склад групоўкі «Поўнач».
Значная перадыслакацыя элементаў групоўкі «Поўнач» у Курскую вобласць будзе азначаць, што расійскае ваеннае камандаванне вырашыла, што зрыў наступальнай аперацыі на поўначы Харкаўскай вобласці — гэта «неабходная ахвяра» дзеля таго, каб адэкватна адказаць на ўкраінскае ўварванне, пазбегнуўшы пры гэтым перакідкі падраздзяленняў з больш прыярытэтных участкаў лініі фронту, мяркуюць аналітыкі ISW.
У трох расійскіх абласцях увялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Адна з іх мяжуе з Беларуссю
«Усё штатна», але меры прымаюцца. Што цяпер адбываецца вакол Курскай АЭС
У ПВК «Вагнер» заявілі аб жаданні ўзяць удзел у баях у Курскай вобласці
Мінабароны Расіі паведаміла пра перакідку вайсковай тэхнікі ў Курскую вобласць
Мэр Курчатава, дзе знаходзіцца Курская АЭС, заявіў аб напружанай сітуацыі і баях за дзясяткі кіламетраў ад горада
Каментары