Дроны спрабавалі атакаваць адно з прадпрыемстваў рэгіёну, пацярпелых і разбурэнняў няма, удакладніў губернатар Міхаіл Еўраеў. Яраслаўль знаходзіцца на поўнач ад Масквы.
На падлёце да Яраслаўля сілы СПА знішчылі некалькі беспілотнікаў, паведаміў губернатар Міхаіл Еўраеў. Яны спрабавалі атакаваць адно з прадпрыемстваў рэгіёну, піша РБК.
«На месцы іх падзення разбурэнняў і пацярпелых няма», — напісаў Еўраеў у тэлеграм-канале.
Кіраўнік рэгіёну папярэдзіў жыхароў, што на тэрыторыі вобласці могуць быць фрагменты дронаў, і папрасіў у выпадку выяўлення абломкаў не набліжацца да іх і неадкладна паведаміць аб знаходцы па тэлефоне 112.
Каментары