Здарэнні

Праблему з выцекам бензілхларыду з цыстэрны ў Мінску вырашылі

МНС паведаміла падрабязнасці пра надзвычайную сітуацыю, якая сёння здарылася на чыгунцы ў раёне вуліцы Казінца.

Працёк з цыстэрны, у якой знаходзілася небяспечнае хімічнае рэчыва бензілхларыд, заўважыў дзяжурны персанал станцыі пры фарміраванні складу цягніка.

Пасля выяўлення праблем чыгуначнікі адбуксіравалі вагон на станцыю «Мінск-Сартавальная» для яе ліквідацыі.

«Работнікамі МНС забяспечаная бесперабойная падача вады на астуджэнне кантэйнера са 100°C да 23°C, а таксама асаджэнне пароў выцякаючага рэчыва, створаная пенная падушка. Пасля чаго кантэйнер быў ускрыты і пачатыя работы па выманні ёмістасцяў», — паведамілі ў МНС.

Пацярпелых у выніку здарэння няма, эвакуацыя людзей не праводзілася. Пагрозы жыццю і здароўю насельніцтва цяпер таксама, як сцвярджаецца, няма.

Каментары

Жонка беларускага бодзібілдара Іллі «Голема» Ефімчука расказала, як ён памёр у найлепшай клініцы Прагі і што стала прычынай3

Жонка беларускага бодзібілдара Іллі «Голема» Ефімчука расказала, як ён памёр у найлепшай клініцы Прагі і што стала прычынай

Усе навіны →
Усе навіны

На Youtube-канале «Бэйбус» з'явіліся мультывершы Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»

Грыбная поліўка — страва, што ратуе любы гарнір

Лічбы, ад якіх страшна. Больш за 280 тысяч беларусаў атрымалі дазволы на жыццё ў ЕС у 2023. Больш толькі ва ўкраінцаў51

У Бабруйску ўчора прапаў дзевяцігадовы хлопчык. Пошукі працягваліся ўсю ноч

Беларускам прапаноўваюць віп-шопінг са стылісткай у Італіі. Бонус — інвалід першай групы ў кампаніі. Навошта?7

Дэпутат Дзярждумы прапанаваў узарваць ядзерную бомбу на тэрыторыі Расіі6

Якая абстаноўка на выезд з Беларусі з раніцы?

Замена пасведчання кіроўцы ў Беларусі. Што трэба ведаць3

Рашэнне, ці трэба дазволіць Украіне біць па тэрыторыі Расіі, не прынятае4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка беларускага бодзібілдара Іллі «Голема» Ефімчука расказала, як ён памёр у найлепшай клініцы Прагі і што стала прычынай3

Жонка беларускага бодзібілдара Іллі «Голема» Ефімчука расказала, як ён памёр у найлепшай клініцы Прагі і што стала прычынай

Галоўнае
Усе навіны →