У Мінску з цыстэрны разлівалася небяспечнае хімічнае рэчыва
У Мінску каля вуліцы Казінца заўважылі кропельны працёк з чыгуначнай цыстэрны з інтэнсіўнасцю 15-20 кропляў у хвіліну небяспечнага хімічнага рэчыва — бензілхларыду, паведаміла МНС.
Ілюстрацыйнае фота.
На месцы цяпер працуюць спецыялісты хімічнай і радыяцыйнай абароны МНС.
Падрабязнасці здарэння ведамства пакуль не раскрывае.
Цечу выявілі чыгуначнікі пры фарміраванні састава. Вагон адправілі на станцыю «Мінск-Сартавальны» для ліквідацыі цечы.
Супрацоўнікі МНС забяспечылі бесперабойную падачу вады на астуджэнне кантэйнера са 100 °C да 23 °C, а таксама асаджэнне пароў рэчыва, стварылі пенную падушку. Пасля гэтага кантэйнер адчынілі і дасталі ёмістасці з рэчывам.
Пацярпелых няма, эвакуацыя не праводзілася. Пагрозы жыццю і здароўю насельніцтва няма, сцвярджае МНС.
Каментары