Грамадства22

За чатыры гады з пачатку пратэстаў затрымалі 65 тысяч чалавек

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прааналізаваў лічбы рэпрэсій, што прайшлі з часу пачатку выбарчай кампаніі 2020 года.

Фота: AP

За чатыры гады з прычыны палітычнага пераследу было затрымана каля 65 тыс.чалавек (адныя з першых затрыманняў адбыліся 29 мая 2020 года падчас пікету Ціханоўскага ў Гродне).

Большасць, натуральна, былі затрыманыя па адміністрацыйных справах, вядома як мінімум пра 6.971 фігуранта палітычна матываваных крымінальных спраў.

Агулам рэпрэсіям (затрыманні, прысуды, штрафы, звальненні) падвергліся каля 74 тысяч чалавек.

Колькасць палітвязняў за гэты час вырасла ў 55,5 разы: роўна чатыры гады таму іх было 25, а па стане на 9 жніўня 2024 года — 1.385.

Цалкам адбылі свой тэрмін 1140 чалавек.

Больш за дзве тысячы чалавек маюць статус былых палітвязняў. 

Мінімум 268 палітвязняў знаходзяцца ў асаблівай рызыцы за кратамі. Сярод іх 19 чалавек з інваліднасцю, 103 — у цяжкім стане здароўя, 63 — старэйшыя за 60 гадоў (многія з іх маюць вялікія праблемы са здароўем), а таксама дзесяць з ментальнымі разладамі.

Пяцёра чалавек загінулі падчас пратэстаў (Аляксандр Тарайкоўскі, Генадзь Шутаў, Мікіта Крыўцоў, Аляксандр Віхор, Раман Бандарэнка).

Шасцёра палітвязняў памерлі ў месцах пазбаўлення волі: (Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Ігар Леднік, Аляксандр Кулініч).

Каментары2

  • Эмігрант невероятный
    09.08.2024
    А астатнія 999000 дзе? Няўжо за мяжой? У Беларусі ж адны хатаскарайнікі засталіся, давіць іх санкцыямі!!!
  • Хмм
    09.08.2024
    Нарэшце праўду пра масштаб рэпрэсій напісалі. А то ўсё "1500 палітвязняў"...
    А па факце: адных толькі палітычна матываваных крымінальных спраў пад 7000.
    Агулам рэпрэсіям (затрыманні, прысуды, штрафы, звальненні) падвергліся каля 74 тысяч чалавек.

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

«Беларусы хочуць сучаснага бацю». Астапеня пра кандыдата ў прэзідэнты, які задаволіць большасць19

У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →