Свет

Дыпламаты краін Еўропы і ЗША выказалі салідарнасць з беларусамі

У чацвёртую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 2020 года міжнародная супольнасць выказалася пра сітуацыю ў Беларусі і заклікала вызваліць палітвязняў.

Прэзідэнтка Еўрапарламента Раберта Метсола заявіла:

«Народ Беларусі павінен быць вольны. Праз 4 гады пасля сфальсіфікаваных выбараў падтрымка Еўрапарламентам дэмакратычнай Беларусі застаецца нязменнай. Эпоха дыктатараў падыходзіць да канца».

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падтрымаў беларусаў у іх змаганні за свабоду:

«Прайшло 4 гады з пачатку кампаніі рэпрэсій Лукашэнкі супраць беларускага народа, які змагаўся за свабоду і дэмакратыю. Літва цяпер дом для Ціханоўскай і многіх беларусаў, якія беглі ад пераследаў. Мы верым у дэмакратычную будучыню Беларусі. Дух свабоды заўсёды перамагае!»

«Рэпрэсіі не сціхаюць, але не сціхае таксама імкненне беларусаў жыць у свабоднай, дэмакратычнай краіне», — адзначыў польскі дыпламат Артур Міхальскі.

«9 жніўня 2020 года беларусы выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Праз чатыры гады больш за 1400 палітычных зняволеных застаюцца за кратамі. Мы заклікаем да іх неадкладнага вызвалення і падтрымліваем беларускі народ і яго дэмакратычныя памкненні, і тысячы людзей, якія былі вымушаныя пакінуць краіну», — напісала ў твітары пасольства ЗША ў Беларусі.

МЗС Нарвегіі таксама згадала, што мірны пратэст быў жорстка задушаны.

«За кратамі застаюцца 1400 палітычных зняволеных. Яны павінны быць вызваленыя», — кажацца ў заяве.

Вярхоўны камісар ЕС Жозэп Барэль паабяцаў працягваць падтрымліваць беларусаў:

«4 гады таму беларусы ішлі на выбары з надзеяй на дэмакратычныя перамены. Замест гэтага яны ўбачылі масавыя фальсіфікацыі на выбарах, жорсткія рэпрэсіі, ізаляцыю і яшчэ большую залежнасць ад Расіі. Мы працягнем падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і дэмакратычныя сілы».

«Мы выступаем за дэмакратычную і незалежную Беларусь і заклікаем да неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных», — зрабіла заяву МЗС Аўстрыі.

Беларусаў у іх жаданні дэмакратычных перамен падтрымалі таксама дыпламаты Латвіі, Славеніі, Канады, Ірландыі, Даніі, Фінляндыі, Эстоніі, Швецыі, Аўстраліі.

Каментары

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца3

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні7

Прэзідэнтка Малдовы давала інтэрв'ю, калі пачаўся землятрус ВІДЭА2

Жыхары Гомеля скардзяцца на моцны пах гару і смугу. Улады кажуць, што хвалявацца няма чаго1

Латушка: Не трэба сябе падманваць «памілаваннямі» палітвязняў10

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста8

Вызваленыя па памілаванні Паліна Палавінка і Дзмітрый Лукша пераехалі ў Польшчу

Мазырскі НПЗ за тыдзень ліпеньскага ўрагану мог страціць 35 млн даляраў

У ЗША 26-гадовы педафіл на працягу года хадзіў у адзін клас з падлеткамі. Ніхто не здагадаўся8

Стала вядома, хто можа ўзначаліць Міжнародны алімпійскі камітэт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца3

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Галоўнае
Усе навіны →