Грамадства

Мінскае мора зноў пазелянела. Ці небяспечна ў ім плаваць?

Спецыялісты сцвярджаюць, што змагацца з зялёным колерам вады не варта.

Фота: Onliner.by

Гэтым гарачым летам Заслаўскае вадасховішча пад Мінскам карыстаецца асаблівай папулярнасцю-пляжы на Мінскім моры запоўненыя. Аднак трохі псуе ўражанні ад адпачынку вада, якая афарбавалася ў зялёны колер. Плаваць у такім вадасховішчы не вельмі камфортна.

Заслаўскае вадасховішча цвіце практычна штогод. Падчас спякоты ў вадзе павялічваецца колькасць зялёных і сіне-зялёных водарасцяў, і летам яна набывае характэрны колер, піша Onliner.

Але ці небяспечна плаваць у такой вадзе? За яе якасцю сочыць Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. 2 жніўня праз «перавышэнне індыкатарнага мікрабіялагічнага паказчыка бяспекі» купанне забаранілі на некаторых пляжах вадасховішча Дразды, на Цнянцы і на 5-м пляжы Мінскага мора.

7 жніўня абмежаванні знялі з усіх афіцыйных пляжаў горада, гэта значыць Мінскае мора бяспечнае для купання. Але вадаёмы па-ранейшаму выглядаюць не вельмі прывабна.

Але ці варта змагацца з зялёным колерам вады? Эксперты кажуць, што лепш пакінуць усё як ёсць. На думку старшыні грамадскага аб'яднання «Экалагічная ініцыятыва» Вольгі Волкавай, барацьба з зялёным колерам нанясе шкоду экасістэме: «Ёсць тэорыя, што пры высадцы падводных раслін колькасць фітапланктону паменшыцца, бо яны будуць канкураваць. Але для Мінскага мора такая стратэгія не падыходзіць. Чаму? Яна выкарыстоўваецца для невялікіх штучных вадаёмаў. Ёсць хімічныя рэчывы (альгіцыды і фунгіцыды), якія спыняюць рост багавіння. Яны выкарыстоўваюцца для ачысткі басейнаў».

Каментары

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца3

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні7

Прэзідэнтка Малдовы давала інтэрв'ю, калі пачаўся землятрус ВІДЭА2

Жыхары Гомеля скардзяцца на моцны пах гару і смугу. Улады кажуць, што хвалявацца няма чаго1

Латушка: Не трэба сябе падманваць «памілаваннямі» палітвязняў10

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста8

Вызваленыя па памілаванні Паліна Палавінка і Дзмітрый Лукша пераехалі ў Польшчу

Мазырскі НПЗ за тыдзень ліпеньскага ўрагану мог страціць 35 млн даляраў

У ЗША 26-гадовы педафіл на працягу года хадзіў у адзін клас з падлеткамі. Ніхто не здагадаўся8

Стала вядома, хто можа ўзначаліць Міжнародны алімпійскі камітэт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца3

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Галоўнае
Усе навіны →