Культура22

Звольнілі кіраўніка чарговага беларускага тэатра

З Гомельскага тэатра лялек звольнілі дырэктара Дзмітрыя Гарэліка, паведамляе «Зеркала» са спасылкай на крыніцы. З пачатку года сваіх кіраўнікоў страцілі ўжо некалькі тэатраў.

Дзмітрый Гарэлік. Фота з сацсетак

Калі менавіта адбылося звальненне, не ўдакладнілі. На сайце тэатра пасада дырэктара цяпер вакантная. Прозвішча Гарэліка не згадваецца ў тэксце пра гісторыю тэатра, хоць ён кіраваў Гомельскім лялечным з 1 чэрвеня 1992 года. Вядома толькі, што па стане на 14 мая 2024 года пасада ўжо была вакантнай.

Прычынай звальнення з вялікай доляй верагоднасці сталі рэпрэсіі. У студзені гэтага года Гарэліка судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Праваабаронцы тады так і не даведаліся, у чым абвінавачвалі мужчыну і якое рашэнне прыняў суд.

Калі сітуацыя з судом стала публічнай, імя Гарэліка не было прыбрана з сайта калектыву — ён па-ранейшаму быў паказаны як дырэктар.

Звальненне Гарэліка цалкам упісваецца ў рэпрэсіўную палітыку ўладаў у сферы культуры: апошнім часам звальненні ў беларускіх тэатрах сталі рэгулярнымі:

  • у лютым 2024 года была звольненая дырэктарка Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка» Святлана Чаеўская;
  • у сакавіку сваю пасаду страціў дырэктар сталічнага Музычнага тэатра Сяргей Пукіта;
  • у пачатку красавіка — мастацкі кіраўнік Віцебскага тэатра «Лялька» Віктар Клімчук;
  • у траўні быў звольнены мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра оперы і балета Валянцін Елізар'еў;
  • у жніўні стала вядома аб звальненні дырэктара Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Святланы Карукінай.

У красавіку таксама быў звольнены дырэктар Беларускага тэатра лялек Дзмітрый Сямёнаў. Праўда, пазней высветлілася, што ён пайшоў на павышэнне — стаў намеснікам кіраўніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама.

Каментары2

  • на месте израиля
    09.08.2024
    я бы уже отозвал послов за антисемитизм
  • 1
    10.08.2024
    Ва усем трэба шукацць палажыцельныя моманты. Зараз у мастака зъявицца пэуны яас для стварэньн кантэнта дзля Новай Беларуси. И гэта так сама прыарыэтная справа, каб сумленьне беларусау не патрапла у сумнеу паводле зробеннага и перспектыуных спрау.

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Паўстагоддзя таму ў Амерыцы знайшлі цела невядомага мужчыны. Толькі цяпер паліцыя змагла высветліць яго імя1

На Камароўцы заўважылі чарговую незвычайную гародніну

Добраахвотнік Грот: Твая краіна ў акупацыі, што ты робіш, каб яе вызваліць?77

«Настальгія па няздзейсненай будучыні». Беларускі гурт Molchat Doma выпусціў новы альбом1

«Японскіх шпіёнаў» у Беларусі затрымліваюць не першы раз. Праўда, першая аперацыя скончылася смерцю даносчыка1

Пара з Ліды, каб ашчадзіць на адпачынку ў адной з самых багатых краін свету, прывезла з сабой «ролтаны» і кашы10

УСУ ўпершыню ўжылі супраць расійскай арміі лётаючы аўтамат Калашнікава4

У Мінску прадаецца пентхаус з велізарнай тэрасай на даху1

Аргенціна запытала ордар на арышт Мадура

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →