Грамадства1616

Самая маладая зорка беларускай прапаганды паскардзілася, што нехта наліў клей у замок яе дзвярэй

Маладая прапагандыстка Дар'я Рачко не змагла трапіць у кватэру пасярод ночы: чамусьці было немагчыма ўставіць ключ у замок. Пра нечаканыя непрыемнасці дзяўчына распавяла ў сацсетках.

Дар'я Рачко. Тут і далей: скрыншоты з яе інстаграма

Верагодна, адбылося ўсё на мінулым тыдні. Пачалося з таго, што дзяўчына вырашыла з’ездзіць у свой родны Брэст на тры дні. Пра гэтыя планы яна распавяла ў інстаграме.

— Прыязджаю ў суботу вечарам недзе каля 12-й. Спрабую ўставіць ключ — а ён не ўстаўляецца. Думаю: як цікава — тры дні таму ўстаўляўся, а цяпер ніяк. Я паклікала суседа. Кажу: «Слухай, ну можа я ўжо зусім дура, дапамажы, калі ласка».

Варыянтаў у прапагандысткі было два: нехта змяніў замок або наліў туды суперклей. Пацвердзіўся другі. У выніку Рачко прыйшлося тэрмінова выломліваць з дзвярэй адзін замок і мяняць яго на новы.

— Хто гэта зрабіў і навошта, я высвятляць не буду. Няхай так і застаецца. Проста сітуацыя цікавая. Мы размаўлялі з маімі калегамі. Яны сказалі: «Ну навошта? Проста лішнюю працу нам падкінулі».

Дар’я Рачко стала з'яўляцца ў кадры «Беларусь 1» летам 2021 года, калі была студэнткай журфака БДУ. Спачатку дзяўчына была рэпарцёрам у розных навінах. Але нядаўна ёй даверылі весці аўтарскую рубрыку «Рэмарка». Лексіку яна выкарыстоўвае адпаведную тону астатніх прапагандыстаў: Рачко называла каліноўцаў «гарматным мясам» і «наркаманамі ды алкаголікамі».

Каментары16

  • шляхціч
    09.08.2024
    Вось жа ёсць добрыя навіны
  • Фэйспалм
    09.08.2024
    Прыемна, што ў Беларусі яшчэ засталіся партызаны, якія могуць выказаць “падзяку” прапагандонам.

    Пы сы, цяпер галоўнае, каб карнікі не знайшлі, хто гэта зрабіў
  • Тазар
    09.08.2024
    Можа гэта быў не суперклей, а гарачая рэакцыя фанатаў Рачко!

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?4

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Усе навіны →
Усе навіны

Нарэшце пойдуць дажджы

Сёння пачынаюць судзіць гісторыка Ігара Мельнікава2

Што цяпер чуваць пра воспу малпаў, якую месяц таму абвясцілі пагрозай свету?1

«Мама, ён ударыў яго аб дрэва!» Падрабязнасці жорсткага забойства кацяняці ў Мінску1

Літва рыхтуе Нацыянальны план масавай эвакуацыі7

Ідэолаг Мінабароны расказаў, што гульню Pokemon Go выкарыстоўвалі для шпіянажу — збіралі даныя пра авіябазу ў Мачулішчах13

Шайгу: Пра перамовы з Украінай не можа ісці гаворкі, пакуль не выкінем іх з нашай тэрыторыі8

Apple прэзентавала лінію новых айфонаў са штучным інтэлектам

Пажар на Альманскіх балотах тушаць больш за 100 чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?4

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Галоўнае
Усе навіны →