Грамадства22

Новы інтэрнат БДУФК падобны да мары студэнта ФОТЫ

Звонку аб'ект нагадвае сучасны бізнэс-цэнтр, дый унутры студэнцкі інтэрнат падобны да добрага хостэла. 

Новы інтэрнат БДУФК. Фота: «Мінскбуд» / Telegram

Будаўнікі рыхтуюць да ўводу студэнцкі інтэрнат БДУФК на вуліцы Радужнай у Мінску. Ён разлічаны на 700 студэнтаў, якія заедуць туды ўжо перад новым навучальным годам, піша «Точка».

«Такіх мы яшчэ не будавалі — эліпсападобнай формы, стыльны, падобны да бізнэс-цэнтра», — піша Telegram-канал Мінскбуда.

Фота: «Мінскбуд» / Telegram

Прараб Дзмітрый Харытонаў расказаў, што засталіся апошнія штрыхі ў аздабленні, ідзе наладка абсталявання, расстаноўка мэблі і бытавой тэхнікі.

Пасля будаўнікоў інтэрнатам зоймецца клінінгавая кампанія.

У інтэрнаце будуць двух– і трохмясцовыя пакоі, кухні ў блоках з бытавой тэхнікай.

Фота: «Мінскбуд» / Telegram

Пераклейваць шпалеры студэнтам у выпадку чаго не давядзецца, таму што іх няма: сцены абтынкаваныя і пафарбаваныя акрылавай фарбай.

Фота: «Мінскбуд» / Telegram

У інтэрнаце абсталявалі чатыры блокі для фізічна аслабленых асоб, створана безбар'ернае асяроддзе.

Фота: «Мінскбуд» / Telegram

У наяўнасці медблок, буфет, пральня з сушыльным і прасавальным цэхамі.

Каментары2

  • Лявон
    09.08.2024
    Ніколі ў Еўропе ня бачыў, каб студэнты жылі разам у адным пакоі. Гэтаж сярэдневечча! Дзе асабістая прастора і павага да прыватнага жыцьця?
  • 09.08.2024
    БГОИФК появился в 1937 по приказу сталина . Основная задача : подготовка диверсантов - террористов , вербовка в органы НКВД и др спец служб . Стать офицеров спц служб можно было тольк имея в/о ( сейчас тоже ) и нужн людей
    " прогоняли " через этот "институт " . К примеру была кафедра " Ножевого и штыкового боя " . Предмет " нелегальный переход границы " итд . Сейчас многое сохранилось . Все под эгидой КГБ отсюда и такая общага .

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію7

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію

Усе навіны →
Усе навіны

Барацьба оркаў за мірнае неба і душныя эльфы. Што паказалі ў новым сезоне «Пярсцёнкаў улады»1

Венгрыя заявіла, што дамовілася пра транзіт расійскай нафты праз Беларусь і Украіну2

Вялікі пажар у Вялікіх Аўцюках патушылі

Такарчук згадала жахлівую гісторыю насілля ў сям'і, якая скончылася забойствам3

«Го абмен!» На змену бонсцікам прыйшло новае шаленства калекцыянавання3

«Сёлета 90% пойдуць у войска». Выпускнікоў вайсковых кафедраў масава прызываюць служыць5

Краіны Захаду падпісалі сусветную дамову аб штучным інтэлекце2

Раптоўна памёр 34-гадовы беларускі рэпер Эміа Афішл6

Кейт Мідлтан завяршыла хіміятэрапію2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію7

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію

Галоўнае
Усе навіны →