Расійскі Ліпецк падвергнуўся масіраванай атацы дронаў. У некаторых вёсках ідзе эвакуацыя
У Ліпецку і Ліпецкай муніцыпальнай акрузе спынены рух пасажырскага транспарту, яго адновяць пасля адмены чырвонага ўзроўню небяспекі.
Ліпецк падвергнуўся «масіраванай атацы» дронаў, паведаміў губернатар вобласці Ігар Артамонаў, піша РБК.
На вайсковым аэрадроме адбылося ўзгаранне, здэтанаваў склад боепрыпасаў; У горадзе ўначы былі чутныя выбухі.
У Ліпецку і Ліпецкай муніцыпальнай акрузе спынены рух пасажырскага транспарту, яго адновяць пасля адмены чырвонага ўзроўню небяспекі, паведаміў губернатар.
Вырашылі эвакуяваць жыхароў чатырох населеных пунктаў: Копцевы Хутары, Фёдараўка, Якаўлеўка, Тынкоўка. У зону эвакуацыі ў Ліпецку трапляюць 416 домаўладанняў.
Ва ўсе населеныя пункты прыбылі аўтобусы для эвакуацыі жыхароў. На месцы працуюць экстранныя службы і кіраўнік Ліпецкай муніцыпальнай акругі.
Вядзецца падамавы абыход. Частка жыхароў прынялі рашэнне не пакідаць дамы і схавацца ў падвалах.
Таксама пра масіраваную атаку дронаў паведамілі ўлады Белгарадскай вобласці.
Усяго над тэрыторыяй вобласці сіламі СПА збіта 29 БПЛА самалётнага тыпу. У горадзе Стары Аскол у двух прыватных дамах выбітыя шыбы і пашкоджаныя дахі, фасады і платы, а таксама адзін легкавы аўтамабіль. У горадзе Новы Аскол у выніку атакі БПЛА загарэўся ангар на тэрыторыі прамысловага прадпрыемства.
-
«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу
-
У Расіі мужчыну з раненнямі абедзвюх ног зноў адпраўляюць на вайну. Па словах блізкіх, мужчына дрэнна перасоўваецца
-
У расійскім палоне загінуў мэр украінскага горада. Ён фактычна памяняў сваё жыццё на жыцці рабочых
Каментары