Каманда маніторынгу па адукацыі @iSANS_Belarus звярнула ўвагу на новы інструктыўна-метадычны ліст, які Міністэрства адукацыі штогод публікуе перад пачаткам новага навучальнага года. Гэтым разам у ім быў апублікаваны і дадатак па школьным прадмеце «Гісторыя», дзе пералічаныя змены, унесеныя ў навучальныя праграмы, піша «МотолькоПомоги».
Адным з асноўных новаўвядзенняў у навучальных праграмах па гісторыі Беларусі з'яўляецца патрабаванне да вучняў ведаць асноўныя формы дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі. Туды ўключаныя ўсе формы знаходжання тэрыторыі Беларусі ў складзе Расійскай імперыі і нават Літбел.
Пры гэтым абсалютна свядома Мінадукацыі выключыла з формаў беларускай дзяржаўнасці Беларускую Народную Рэспубліку. На думку Міністэрства адукацыі, адразу пасля знаходжання тэрыторыі Беларусі ў складзе Расійскай імперыі беларуская дзяржаўнасць была аформленая праз стварэнне ССРБ.
ВКЛ — перадавое, Рэч Паспалітая — цяжкае выпрабаванне, Расійская Імперыя садзейнічала развіццю, а БНР — «тупіковы напрамак». Як выглядае лукашысцкае бачанне гісторыі Беларусі
Як назва «Беларусь» напоўнілася палітычным сэнсам
«Святкаваць трэба свае перамогі, а не чужыя». Роля сацыялізму ў генезісе беларусаў і ацэнка падзей 17 верасня — Латышонак
Каментары
в отсталость, нишету, дегрдацию и чтобы своих корней не знали и не помнили, чтобы были беларускими? ваньками, без рода и племени....