Вайна44

У Курскую вобласць з Малі перакідваюць баевікоў ПВК «Вагнер»

Пакуль расійскае Мінабароны публічна рапартуе аб тым, што кантралюе сітуацыю ў Курскай вобласці, на гэтым напрамку спатрэбіліся найміты з ПВК.

Вагнераўцы ў Растове-на-Доне ў часе мяцяжу. Фота: Anadolu / Getty Images

Наймітаў ПВК «Вагнер» перакідваюць з Малі ў Курскую вобласць, дзе УСУ трэці дзень вядуць наступальную аперацыю.

Аб перакідванні вагнераўцаў на курскі кірунак паведаміў адзін з z-ваенкараў. Ён апублікаваў відэа, на якім людзі ў вайсковай форме ў грузавіку гавораць, што «паехалі ў Курск».

Інфармацыю аб перакідванні ПВК «Вагнер» з Афрыкі ў Курскую вобласць таксама пацвярджае канал RTVI са спасылкай на аднаго з баевікоў.

Па даных яшчэ аднаго праваеннага блогера, найміты ўжо ваююць у Курскай вобласці ў складзе падраздзяленняў Мінабароны Расіі.

Украінскія вайскоўцы пачалі аперацыю ў Курскай вобласці 6 жніўня. Яны змаглі ўклініцца ўглыб расійскай тэрыторыі больш чым на 20 кіламетраў і, паводле некаторых звестак, узялі пад кантроль райцэнтр Суджу.

Каментары4

  • Янка
    08.08.2024
    Туарэгам падрыхтавацца?
  • Беларус
    08.08.2024
    А што расейскай армii ў расеi ўжо няма? Можна пачынаць паўстанне i ў Беларусi. Хунта ўсяго некалькi тысяч, армiя будзе за нас.
  • Імя
    08.08.2024
    Беларус, не атрымаецца. Света за мяжой, Бабаріко ў турме, а сэнсаў ці мэтаў, апроч знаёмых прозвішчаў, у народца няма.

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Каманда Зяленскага зменіць брэнд «Слуга народа» на выбарах1

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →