Свет88

Грамадзянцы ЗША і Расіі запрасілі 15 гадоў калоніі па справе аб дзяржздрадзе за данат у 51 даляр

Справу разглядае той жа суддзя, што асудзіў на 16 гадоў Эвана Гершковіча.

Дзяржабвінавачанне запытала 15 гадоў пазбаўлення волі для грамадзянкі Расіі і ЗША Ксеніі Хаваны (Карэлінай) па справе аб дзяржздрадзе — за ахвяраванне ў 51,8 даляра ва ўкраінскі дабрачынны фонд, піша Бі-бі-сі.

Дзяржавіненне запытала для Хаваны 15 гадоў пазбаўлення волі, паведаміў яе адвакат пасля завяршэння спрэчак бакоў. Па словах адваката, прысуд будзе вынесены 15 жніўня.

Справа Хаваны слухаецца ў Свярдлоўскім абласным судзе, працэс ідзе ў закрытым рэжыме. Справу разглядае суддзя Андрэй Мінееў, які раней прысудзіў іншага грамадзяніна ЗША, журналіста Эвана Гершковіча, да 16 гадоў калоніі за шпіянаж.

Ксенія Хавана (Карэліна — яе дзявочае прозвішча), па версіі ФСБ, якое вяло следства, «з лютага 2022 года (…) ініцыятыўна ажыццяўляла перавод грашовых сродкаў у інтарэсах адной з украінскіх арганізацый, якія пасля накіроўваліся на набыццё ўзброенымі сіламі Украіны прадметаў тактычнай медыцыны, экіпіроўкі, сродкаў паражэння і боепрыпасаў».

Праваабарончы праект «Першы аддзел», які спецыялізуецца на справах аб дзяржаўнай здрадзе, пісаў са спасылкай на свае крыніцы, што падставай для справы стаў адзіны перавод, зроблены Хаванай у першы дзень поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Дзяўчына, паводле інфармацыі праваабаронцаў, перавяла 51,8 даляра ў заснаваны ў ЗША фонд гуманітарнай дапамогі ўкраінцам Razom for Ukraine.

У той жа час выданне РБК са спасылкай на адваката дзяўчыны пісала, што Хавана прызнала віну ў пераводзе грошай УСУ.

Аб затрыманні 32-гадовай грамадзянкі Расіі і ЗША стала вядома 20 лютага 2024 года. Гэта адбылося ў Екацярынбургу, куды яна прыляцела з Лос-Анджэлеса, каб наведаць сваякоў. Грамадзянства ЗША, мяркуючы па сацсетках дзяўчыны, яна атрымала ў канцы 2021 года.

Паводле інфармацыі «Першага аддзела», яе затрымалі яшчэ ў канцы студзеня супрацоўнікі патрульна-паставой службы нібыта за мат у грамадскім месцы, хоць рапарт быў складзены супрацоўнікамі ФСБ. Па адміністрацыйнай справе аб дробным хуліганстве яе арыштавалі на 14 сутак.

Але яшчэ да выхаду са спецпрыёмніка ёй аформілі затрыманне паводле крымінальнай справы аб дзяржаўнай здрадзе, пасля чаго суд адправіў яе на два месяцы ў СІЗА.

Такая практыка — спачатку арышт па адміністрацыйнай справе па надуманай падставе, а затым узбуджэнне крымінальнай справы аб дзяржздрадзе — стала ў Расіі вельмі распаўсюджанай у апошнія два гады на фоне рэзкага росту колькасці спраў аб дзяржздрадзе, адзначалі праваабаронцы.

Каментары8

  • Бывалы
    08.08.2024
    Не прошло и недели как Путин опять начал набирать новых заложников, значит ждите новых диверсий, терактов и заказных убийств на Западе. После чего кремль сново попробует обменять своих агентов-киллеров на вот таких невинно осужденных, которых взяли в заложники в качестве обменного фонда. Такие действия кремля уже полностью соответствуют действиям террористов.
  • FP
    08.08.2024
    Vo, abmienny fond papaŭniajecca. Vydatna. Ciapier čakajcie čarhovaha palityčnaha zabojstva ŭ Europie...
  • Ноўнэйм
    08.08.2024
    Ну, спадары амерыканцы, хацелі пагуляць у абмен закладнікаў - гульня працягваецца.

Латушка — Лукашэнку: Я гатовы ўдзельнічаць у выбарах-2025 годзе, але ты — баязлівец і шулер5

Латушка — Лукашэнку: Я гатовы ўдзельнічаць у выбарах-2025 годзе, але ты — баязлівец і шулер

Усе навіны →
Усе навіны

Германія аднаўляе кантроль на ўсіх сухапутных межах з-за мігрантаў5

Стала вядома, колькі каштуе стварэнне беларускага ютуба5

Лукашэнка забараніў служыць у МУС беларусам, у якіх ёсць іншае грамадзянства, і пашырыў сілавікам сацпакет11

На Альманскіх балотах буйны пажар: гараць 50 гектараў лесу і балот, задзейнічалі авіяцыю5

У Віцебску правялі падводныя раскопкі і тое-сёе знайшлі

«Замяталін напіўся на «Беларусьфільме» і пачаў страляць з пісталета». Латушка расказаў, як змог звольніць ідэолага15

У Расіі разбіўся самалёт-амфібія, які быў выпушчаны ў адзіным экзэмпляры

На матацыкле, які «Дынама-Брэст» некалі падарыў Дыега Марадоне, ужо два гады ездзіць беларускі калекцыянер1

На Паўднёва-Усходнюю Азію абрынуўся моцны тайфун, ад якога церпяць і беларусы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка — Лукашэнку: Я гатовы ўдзельнічаць у выбарах-2025 годзе, але ты — баязлівец і шулер5

Латушка — Лукашэнку: Я гатовы ўдзельнічаць у выбарах-2025 годзе, але ты — баязлівец і шулер

Галоўнае
Усе навіны →