Грамадства2424

Лукашэнка расказаў, што будзе, калі рухне Расія

І чарговы раз заклікаў трымацца разам.

Лукашэнка і Пуцін на Валааме. 26 ліпеня 2024 года. Фота: прэс-служба прэзідэнта Расіі

Калі рухне Расія, усе астатнія дзяржавы СНД будуць уцягнутыя ў гэтую варонку, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з удзельнікамі пасяджэння Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў — удзельніц Садружнасці, піша БелТА.

«Можа скласціся сітуацыя так, што любая з нас — дзяржава — без гэтага адзінства не абыдзецца. І калі мы сёння гэта не зразумеем, з намі разбяруцца паасобку. Але калі абрынецца Расія — мы ў гэтую варонку ўсе будзем уцягнутыя», — заявіў Лукашэнка.

На сустрэчы ён заклікаў да захавання адзінства і супрацоўніцтва на прасторы Садружнасці і перасцярог ад спроб шукаць нейкую імгненную выгаду.

«Апошнім часам склалася такая сітуацыя, у тым ліку і ў сувязі з правядзеннем СВА (так беларускія ўлады следам за Расіяй называюць уварванне ва Украіну. — НН) ва Украіне, што многія — і кіраўнікі, і сілавікі, чаго быць катэгарычна не павінна, — пачалі нейкую для сябе выгаду ў гэтым шукаць. Вы ведаеце, мужыкі, мяркуючы па сваім досведзе, скажу, што жыццё такое бурнае цяпер і вельмі зменлівае. Многія шукаюць выгаду, у тым ліку сыходзячы ад агульнага нашага, створанага ў савецкія часы трэнду развіцця. Некаторыя (думаюць): «Далей ад Расіі будзем трымацца, яна пад санкцыямі. Мы неяк баімся трапіць пад іх і гэтак далей… Шукаем сваю выгаду». Не рабіце гэтага».

«Хто яго ведае, што будзе заўтра з намі, з нашымі дзяржавамі, і ці не прыйдзецца да той жа Расіі звярнуцца па дапамогу. А апошнія падзеі кажуць, што нікому мы не патрэбныя. Ні Расія, ні мы з вамі і гэтак далей. Нам трэба трымацца разам», — заявіў Лукашэнка.

Каментары24

  • Нарэшце
    08.08.2024
    Хоць перасталі яго называць перасідзенмам. Бо навад перасідзенты абапіраюцца на народ а калабаранты (а вышэйназваныя асоба падпадае толькі пад фармулёўку калабарантаў) абапіраюцца на "помашч" (анэксію) суседняй дзяржывы-агрэсара.
  • Ёсік
    08.08.2024
    Прыехалі з іншых дзяржаў, але павінны слухаць бздуру старога. Спадарства, ён ссыцца, бо адказваць прыдзецца за ўсе зьдзекі з беларусаў, за генацыд народа.
  • Оренегос
    08.08.2024
    Гэта ты нікому не патрэбны, а Беларусь патрэбна беларусам. Калі абрынецца Расея, Беларусь зробіцца вольнай,незалежнай дзяржавай,з вяршынствам законаў,з адноўленымі дзяржаўнымі інстытутамі ўлады,з сяброўствам у еўрапейскім саюзе і ў NATO.

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска4

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады хлопец пераехаў у вёску, завёў курэй з козамі і стаў зоркай тыктоку

Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткага забойства амерыканскага Z-блогера Бэнтлі ў Данецку11

На рынку нерухомасці Мінска — ажыятаж. Разбіраюць нават элітнае жыллё2

Дырэктар беларускай IT-кампаніі Gurtam назваў галоўны сакрэт поспеху7

У Барысаве перабудуюць кінатэатр побач з саборам. На фасадзе чытаецца брыдкае слова з трох літар12

Сакрэтная служба ЗША ўсур'ёз занялася Іланам Маскам. Усё з-за аднаго твіта2

Буйное ізраільскае выданне абыграла прозвішча Салаўёва на іўрыце. Атрымаўся жорсткі рускі мат3

У Нідэрландах адродзяць створаны беларусам аўтамабільны брэнд1

У Мінску месцамі будуць адключаць халодную ваду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска4

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Галоўнае
Усе навіны →