Некаторым сваякам загінулых падчас трагедыі на Нямізе і выбуху ў метро дадуць бясплатны праезд
Новая мера сацпадтрымкі ўводзіцца ў Мінску для некаторых членаў сем'яў загінулых падчас трагічных падзей на станцыі метро «Няміга» 30 мая 1999 года і падчас выбуху на станцыі «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 года.
Гэта вынікае з рашэння Мінгарсавета №55, афіцыйна апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў чацвер.
«Штомесячная аплата кошту праязнога дакумента на гарадскія перавозкі пасажыраў на месяц (адзіны), тэрмінам дзеяння каляндарны месяц», — апісана льгота ў дакуменце. Рашэнне ўступіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання, гэта — 9 жніўня.
Згодна з дакументам, аплата праязнога будзе для ўсіх членаў сем'яў загінулых.
Маюцца на ўвазе толькі непрацуючыя пажылыя бацькі, а таксама ўдовы і ўдаўцы, якія не ўступілі ў новы шлюб.
Падчас цісканіны на Нямізе 30 мая 1999 года загінулі 53 чалавекі, пераважна маладыя людзі, выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая» забраў жыцці 11 чалавек, яшчэ чатыры чалавекі памерлі ў бальніцах.
Каментары