Грамадства11

Памерла маці палітзняволеных Цімура і Тамаза Піпія

Пра смерць Марыны Чыкіткінай паведаміў тэлеграм-канал «АЧК-Беларусь».

Марына Чыкіткіна з сынам Тамазам

У Марыны Чыкіткінай выявілі анкалогію на глебе стрэсу праз паўгода пасля затрымання сыноў.

«Яна змагалася з хваробай і працягвала клапаціцца пра хлопцаў — пастаянны кантакт з адвакатамі, суд, перадачы ў СІЗА і ў калоніі, паездкі на спатканні, лісты і званкі, скаргі на ўмовы ўтрымання», — піша «АЧК-Беларусь».

Апошні раз на спатканнях з сынамі яна была гэтай вясной, да апошняга чакала іх дахаты.

«Але моцны стрэс, у тым ліку і ад праведзенага ператрусу і допыту ў перыяд масавых затрыманняў 24-25 студзеня гэтага года, зрабілі сваю справу — арганізм не вытрымаў і 4 жніўня яна пайшла з жыцця».

34-гадовы Цімур і 30-гадовы Тамаз Піпія — футбольныя заўзятары клуба «МТЗ-РІПА», абодвух затрымалі ў верасні 2020 года па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 23 верасня, пасля таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Цімур адбывае тэрмін пакарання 6 гадоў 3 месяцы і 2 дні калоніі ўзмоцненага рэжыму ў Магілёўскай калоніі, Тамаз — 5 гадоў узмоцненага рэжыму ў Наваполацкай калоніі. У чэрвені гэтага года стала вядома, што Тамаз Піпія ўтрымліваецца ў памяшканні камернага тыпу. 

Каментары1

  • Калі ласка
    08.08.2024
    БОЖА, увядзі яе ў сваё валадарства! Амэн!

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным15

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду доктар-неўролаг Аляксандр Цялега

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну7

Беларус-дальнабойшчык знайшоў у сваім рэфрыжаратары двух нелегальных мігрантаў1

Канапацкая падзякавала камуністам за дапамогу, але сама застаецца «нацдэмкай»7

«У нас іншыя прыярытэты цяпер». Расія можа не прыйсці на дапамогу Асаду6

Расійскі віцэ-прэм'ер расказаў, калі ўвядуць агульную валюту з Беларуссю1

Купля трактароў з Беларусі прынесла праблемы польскім фермерам2

Шайгу заявіў пра падрыхтоўку беларускіх экіпажаў комплексаў «Іскандэр»1

Міністр фінансаў Селіверстаў пра «Арэшнік» у Беларусі: Можа, Захад здыме санкцыі адразу10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным15

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →