Грамадства22

«Планаваў восенню выдаляць — пасадзілі летам». Блогер Vadimati расказаў, як праз турму не паспеў папярэдзіць рак

Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук расказаў, што пасля калоніі ў яго сапраўды выявілі анкалогію — злаякасную меланому. Яна аказалася «быццам бы» трэцяй стадыі (усяго — чатыры, адлік ідзе з першай). Цяпер яе ўдала выдалілі. У Вадзіма да затрымання назіралі радзімку, ён хацеў яе выдаліць — і не паспеў. Пазней ён прасіў пра візіт анколага ў месцах пазбаўлення волі. Але яму адмовілі, піша Hrodna.life.

Блогер Vadimati

Блогер Vadimati. Фота: сацсеткі героя

«Самае крыўднае — тое, што я ведаў, што ў мяне нешта не тое. Прасіў дапамогі ў ІЧУ ў Шчучыне, у турме № 1 нашага Гродна, І ў ПК № 2. Усе глядзелі на мяне як на дурня. Дурань, які жартуе. Вось Гюго напісаў «Чалавек, які смяецца». Вось у мяне на твары ўсмешка, але я ў душы плакаў», — сказаў Вадзім у сторыс інстаграма. У іх ён адзначыў Гродзенскі гарвыканкам, сайт S13.ru і дэпутатку Палаты прадстаўнікоў Алену Патапаву.

«Я цалкам вінавачу іх і маю на гэта права!»

Ягоная цётка пісала лісты да кіраўніцтва калоній, каб звярнулі ўвагу на радзімку блогера. Ёй дасылалі «адпіскі», што «ўсё добра». У гэты час радзімка Вадзіму пякла, балела, сыходзіла крывёй. Яе пашкоджвалі. «Страчаны час — магло гэтага не быць».

«Каб зняць усё з душы, вінавачу ў гэтай сітуацыі з меланомай злаякаснай я турму № 1, ПК 2 і Шчучынскі ІЧУ, дзе я казаў, што мне патрэбны анколаг, што мне трэба выдаліць… Я цалкам здаровы туды трапіў, у мяне проста была радзімка пад наглядам. Я звяртаўся да двух анколагаў і планаваў восенню выдаляць — мяне пасадзілі летам. Я цалкам вінавачу іх і маю на гэта права!»

Вадзім цяпер будзе знаходзіцца пад наглядам. «Таму што гэта вельмі такая брыдкая рэч, можа яшчэ рэцыдыў быць, а ў мяне вельмі высокая верагоднасць».

Блогер заклікаў сачыць за здароўем і пры найменшых пытаннях ісці да лекара. Ён адзначыў, што самае важнае ў анкалогіі — час.

Каментары2

  • Казачны даберман
    07.08.2024
    "Я цалкам вінавачу іх і маю на гэта права!" Яшчэ адзін "неверагодны" аднарог. Ты ўжо без віны пасядзеў у турме і калоніі. Няўжо гэтага мала, каб зразумець, што ў Беларусі пры лукашэнку ў цябе ніякіх правоў няма? Калі не хочаш працягнуць ногі ад анкалогіі, бяжы, хлопец, бяжы! Бо рэцыдыў можа адбыцца не толькі ў хваробы.
  • даведка
    07.08.2024
    Строжайше спросить за всё с главы Гродненского облисполкома онколога Караника!

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага3

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскаму блогеру, які рабіў агляды на крамы, далі два гады хіміі2

Еўрасаюз нарасціў выпуск снарадаў больш чым у два разы. Украіне будзе палёгка

Следства па справе ксяндза Генрыка Акалатовіча скончанае

Дом у Драздах прадалі амаль за $3 мільёны2

Жыхарку Брэста судзяць па шасці палітычных артыкулах

Беларусь перажывае татальную русіфікацыю, родная мова знікае са школ — Euronews30

Пашынян: АДКБ стварае пагрозы для бяспекі Арменіі

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?10

Ізраіль яшчэ на вытворчасці заклаў выбухоўку ў тайваньскія пэйджары для «Хезбалы» — Reuters5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага3

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Галоўнае
Усе навіны →