Здарэнні11

Пракурор папрасіла 24 гады для абвінавачанага ў жорсткім забойстве дзяўчыны-касіра

Абвінавачаны сцвярджае, што не хацеў забіваць, а толькі планаваў абрабаваць.

Фота: Onliner.by

Дзяржаўны абвінаваўца папрасіла 24 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму для абвінавачанага ў забойстве 20-гадовай Таццяны Пятровай — касіркі абменнага пункта ў Заводскім раёне Мінска, піша «Спутнік».

Дзяржаўны абвінаваўца таксама папрасіла суд аштрафаваць 49-гадовага Аляксандра Дударчыка на 60 базавых (2400 рублёў).

«Віна Дударчыка ў забойстве з асаблівай жорсткасцю і разбоі цалкам даказаная», — заявіла дзяржаўны абвінаваўца.

У судзе выступіла і маці забітай дзяўчыны, якая папрасіла суд пры прызначэнні пакарання Дударчыку ўлічыць, што ён па-зверску пазбавіў жыцця яе дачку.

У сваю чаргу адвакат Дударчыка, выступаючы ў спрэчках, пераконваў суд у тым, што ў абвінавачанага не было намеру забіваць дзяўчыну.

Па словах абаронцы, Дударчык не схільны да гвалтоўных дзеянняў і яго ў пэўнай ступені справакавала тое, што ахвяра праявіла смеласць і аказала супраціў.

«Ён усведамляе жах здзейсненага», — сказала адвакат.

Пры гэтым яна адзначыла, што няма падстаў аспрэчваць абвінавачванне ў забойстве з асаблівай жорсткасцю.

Пры прызначэнні пакарання адвакат папрасіла суд улічыць чыстасардэчнае раскаянне абвінавачанага.

У апошнім слове ў судзе абвінавачаны Дударчык папрасіў прабачэння ў маці забітай, заявіў, што раскайваецца.

Прысуд Дударчыку будзе абвешчаны 12 жніўня а 17:00.

Забойства было здзейснена з асаблівай жорсткасцю — дзяўчыне было нанесена 19 нажавых колата-рэзаных ран, у галаву, шыю, рукі, таксама былі пранікальныя нажавыя раненні ў вобласць брушной поласці. Дзяўчына памерла на месцы ад атрыманых раненняў.

Пацярпелай па справе праходзіць маці забітай дзяўчыны. Яна і яе муж заявілі грамадзянскія пазовы ў дачыненні да Дударчыка кампенсацыі маральнай шкоды — на дваіх 100 тысяч рублёў. Ён заявіў, што прызнае патрабаванні.

Дударчык быў затрыманы ў студзені 2024 года, у дачыненні да яго была ўзбуджаная крымінальная справа.

Як вынікае з матэрыялаў справы, выйсці на Дударчка атрымалася дзякуючы геномнай экспертызе — на месцы злачынства быў знойдзены раменьчык, які адарваўся ад яго пальчаткі. Дадзены рэмень з'яўляецца рэчавым доказам па справе.

Мужчыну затрымалі, калі ён ішоў на працу, амаль праз 15 гадоў, піша Onliner.by.

Даставілі ў РУУС, сталі правяраць на паліграфе — і падчас гэтай праверкі ён зразумеў, за што затрыманы. Тады вырашыў расказаць пра злачынства.

— Вырашылі прызнацца, калі стала вядома, што вы датычныя?

— Зразумеў, што шукаюць па гэтым злачынстве.

— Чаму самі з 2009 па 2024 год не прызналіся?

— Скажу шчыра, было страшна.

У абвінавачанага спыталіся, ці быў ён у абменніку да 10 снежня 2009 года, — правяраюць, ці мог раней пакінуць сляды на месцы злачынства.

Сказаў, што не.

Мужчына не згодны з абвінавачваннем у пытанні пра пагрозы забойствам:

— Я не планаваў забіваць, нават не планаваў прыносіць нейкую цялесную шкоду.

Каментары1

  • Мусарок
    07.08.2024
    Хадзілі чутку ў мусарскім асяродку, што тады яны нават экстрасэнсаў падключалі, каб раскрыць гэтую гучную справу. Ды ўсё было марна. Потым былі версіі, што забойца адразу ж пакінуў Беларусь. І таксама не ўгадалі.

Сяргею Дубаўцу — 65. Пагутарылі пра новыя кнігі, дражненне Лукашэнкі, бізнэс на Занзібары і самы шчаслівы час11

Сяргею Дубаўцу — 65. Пагутарылі пра новыя кнігі, дражненне Лукашэнкі, бізнэс на Занзібары і самы шчаслівы час

Усе навіны →
Усе навіны

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў8

Эстонец стаў першым чалавекам у свеце, які прайшоў Басфор па спецыяльным канаце1

Як Рыта Дакота хацела пабудаваць вілу на Балі, але не атрымалася17

Непаўналетнюю дачку Андрэя Мялешкі таксама дэпартуюць з Грузіі

Грамадзянін Латвіі паехаў у Беларусь і знік3

У Празе знайшлі невядомыя раней фрагменты Бібліі Скарыны1

Крыху змянілі патрабаванні да фатаграфавання на пашпарт1

Праліўныя дажджы прывялі да транспартнага калапсу ў Вене

У Купалаўскім тэатры ў Мінску з'явілася «Месца Янкі Купалы»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргею Дубаўцу — 65. Пагутарылі пра новыя кнігі, дражненне Лукашэнкі, бізнэс на Занзібары і самы шчаслівы час11

Сяргею Дубаўцу — 65. Пагутарылі пра новыя кнігі, дражненне Лукашэнкі, бізнэс на Занзібары і самы шчаслівы час

Галоўнае
Усе навіны →