Каханне і сэкс1717

Мінская блогерка распавяла, што траціць на жыццё $10-15 тысяч штомесяц — і ёй не хапае. Але вераць у гэта не ўсе

Блогерка Інга Мядзведзева мае 42 тысячы падпісчыкаў у інстаграме. Нядаўна яна распавяла, што кожны месяц траціць $10-15 тысяч на жыццё. Падпісчыцы пацікавіліся, на што ж можна столькі спускаць у Мінску.

Блогерка Інга Мядзведзева са сваім хлопцам Кірылам. Тут і далей фота з яе інстаграма

Інга Мядзведзева зарабляе тым, што прадае настаўніцтва па асабістым брэндзе і вучыць весці свой блог. Блогерка вырашыла распавесці, як са сваім хлопцам плануе сямейны бюджэт.

— Агульныя расходы ў нас 10-15 тысяч долараў на месяц. Гэта без падарожжаў і назапашванняў. Проста звычайнае жыццё.

Нехта з падпісчыц пацікавіўся, на што ж можна траціць столькі грошай у сталіцы Беларусі.

— Калі шчыра, мне нават не хапае. Вельмі. Я, напрыклад, хачу каб кухар гатаваў кожны дзень. Хачу масаж за 500 рублёў сеанс, а трэба 10 [сеансаў]. Золата хачу, шмат. Галаву мыць сама не хачу. На масаж ног кожны дзень хачу хадзіць. Дарагія падарункі люблю дарыць, кожны дзень бы дарыла. Карацей, у мяне проста вельмі разгайданая хачуха. Пра шмоткі і сумкі наогул маўчу.

Блогерка таксама падзялілася, што хоча займацца гольфам:

— А гэта 200 рублёў за таксі, 200 за занятак. Два разы на тыдзень — гэта ўжо 800 рублёў, а за месяц — 3200. А яшчэ дарагія клюшкі, адзенне і гэтак далей. Ад тысячы долараў проста гольф.

Інга напісала пра іх рэгулярныя траты з хлопцам: 1250 даляраў яны плацяць за арэнду кватэры, прыкладна тысяча даляраў трэба на бізнэс-таксі, яшчэ дзве з паловай тысячы «зялёных» ідзе на ежу і тое, каб пакурыць недзе кальяны.

Лёс яшчэ 5-10 тысяч даляраў штомесяц Інга не змагла растлумачыць. Прывяла ў якасці прыкладу тое, што вырваць зуб і паставіць імплант ёй каштавала 1500 даляраў (але відавочна, што такія расходы бываюць не кожны месяц).

Здаецца, у такое віп-жыццё паверылі не ўсе падпісчыцы, бо Інга прызналася, што ў яе дырэкце шмат паведамленняў, напрыклад, з прэтэнзіямі наконт таго, што з такімі быццам бы вялікімі даходамі ў пары няма ні свайго жылля, ні нават машыны, а апранута дзяўчына не ў супербрэндавае адзенне. Але блогерка тлумачыць гэта тым, што людзей проста трыгерыць тэма яе расходаў.

Інга таксама падзялілася сваім поглядам на фінансавыя адносіны ў пары.

— Што важна для мяне? Каб мужчына зарабляў больш. Каб я пры гэтым таксама зарабляла (гэта дае мне бяспеку і ў адносінах, і ў выпадку расстання). Усе выдаткі нясе мужчына, я аплачваю толькі развіццё свайго бізнэсу. У выпадку часовых фінансавых складанасцяў у мужчыны я магу ўзяць на сябе аплату сваіх салонаў прыгажосці, адзення і іншых маіх асабістых жаданняў.

Блогерка сцвярджае, што сама добра зарабляе. У розныя часы агучвала ў сваім блогу лічбы 5-10 тысяч даляраў штомесяц. Але для Інгі важна, каб за прыгожае жыццё плаціў менавіта мужчына. Яна шукала таго, для каго гэта таксама прымальна. Хлопец Інгі маладзейшы за яе — яму 23 гады. Блогерка распавядала, што яе каханы займаецца аўтаматычнай рассылкай у LinkedIn і па пошце на Еўропу і Амерыку.

— Як усё адбываецца на практыцы? У Кірыла ёсць мой расклад, ён ведае, на што мне патрэбны грошы, і проста іх дае. У мінулых адносінах мне давалі аднолькавую суму на месяц наперад. Мне зручна і так, і так. Для мяне гэтая схема не ок, калі я не зарабляю сама. Гэта дзікая залежнасць і 100% іншае стаўленне мужчыны да цябе.

Інга кажа, што адмоваў не атрымлівае — максімум хлопец просіць пачакаць некалькі дзён. Але, як сцвярджае блогерка, раней у яе адносінах заўсёды было так, што мужчына спачатку «рве дупу», купляе ўсё і баіцца адмовіць хоць у нечым, а потым наступае момант, калі ён гэта перастае цягнуць.

— З Кірылам мы вызначылі бюджэт на кожную графу выдаткаў, перыядычна ён ставіць мяне ў вядомасць аб фінансавым стане (альбо можна ўсё, што захачу, і пабольш, альбо часова без буйных трат, але планавыя без праблем). Але я чакаць не люблю, таму тады купляю са сваіх.

Інга распавяла, што не любіць сюрпрызы, таму на выпадак, калі хлопец раптам сам захоча нешта падарыць, завяла тэлеграм-канал, дзе посціць тое, што ёй спадабалася (там ёсць, напрыклад, парфума за 618 рублёў і сукенка за 230).

Блогерка сцвярджае, што хлопец і сам не вельмі хоча яе абмяжоўваць, бо для яго важна, каб у яе ўсё было.

— Было некалькі папрокаў, я адразу казала: «Ах так, тады ок, я сама за ўсё заплачу, але гэта адбіваецца на маім стаўленні да цябе як да мужчыны» — і плаціла, але нядоўга.

Каментары17

  • Кастусь
    07.08.2024
    чарговы iнфа-цыган, навошта гэта тут?
  • Менская шпакоўня
    07.08.2024
    Ну мы так і понялі што шукаіць "спонсара" 10-15 тым.$ на месяц... Цікава іншае, сама-та што робіць? (Токі давайце без сада-маза)
  • Оршанец
    07.08.2024
    Она из Орши?

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%5

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%

Усе навіны →
Усе навіны

Падтрымайце нас праз Патрэон, каб мы змаглі больш37

Прэзідэнт Фінляндыі: Расійскаму імперыялізму не відаць канца. Трэба быць гатовымі да ўсяго і не панікаваць4

Стала вядома, як прагаласавалі малдаване, якіх звозілі з Расіі ў Мінск на выбарчы ўчастак4

Канапацкая пахвалілася, што ў 2020 годзе не марнавала грошы на выбарчую кампанію, а ўдала ўклалася ў крыптавалюту8

«Прыйдуць халодныя масы з палярных шырот». Якім будзе надвор’е на наступным тыдні1

17-гадовы блогер з Гомеля выйграў BMW M4 і вырашыў на грошы ад яго купіць кватэру бяздомнай жанчыне16

Са смерці расійскага генерала ва Украіне робяць гераічную гібель, а ён проста ехаў п'яны5

У ЗША завяршылі падлік галасоў на выбарах прэзідэнта3

Масавая атака дронаў на Маскву, больш за 30 беспілотнікаў збілі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%5

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%

Галоўнае
Усе навіны →