Здарэнні11

У Астравецкім раёне мужчына прыставіў нож да шыі дзяўчыны, каб яе маці дала грошай на гарэлку

Цяпер яму пагражае да дзесяці гадоў калоніі.

Жыхар Варнянаў увечары 3 жніўня нанёс візіт 79-гадовай пенсіянерцы. Ён папрасіў у жанчыны грошай на алкаголь, але тая адмовіла.

Вясковец паспрабаваў пераканаць пенсіянерку даць яму на пляшку, аднак жанчына была непахісная. Тады мужчына перайшоў да агрэсіўных дзеянняў. Ён узяў нож, прыставіў яго да шыі дачкі пенсіянеркі і запатрабаваў 100 рублёў.

Жанчына рызыкаваць не стала і дала агрэсару грошы. Мужчына ўзяў з сабой нож і пайшоў.

Пенсіянерка адразу ж патэлефанавала ў міліцыю. Мужчыну неўзабаве знайшлі ў доме аднаго з аднавяскоўцаў, грошы і нож былі пры ім. Экспертыза паказала, у выдыханым паветры ў нападніка 3,1 праміле алкаголю.

Зараз яму пагражае да дзесяці гадоў калоніі за вымагальніцтва пад пагрозай забойства або прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання.

Каментары1

  • дело не в водке
    07.08.2024
    Всё нормально, всё духовненько, всё в рамках скреп русского мира и разрешённого, бытового насилия.
    Раз бьёт, значит любит, а если с ножом к горлу, то очень сильно любит.

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Швецыя выпрабуе новую тэхналогію «рою дронаў»1

Беларуску пад міжнароднай абаронай адлічылі з польскай паліцэальнай школы, бо яна не змагла пацвердзіць атэстат5

Колькі расійскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў Беларусі

Не далі прымераць бялізну, бо заканадаўства нібыта гэта забараняе. Але аказалася, што такіх правіл няма4

Марына Ментусава расказала, каго лічыць сэкс-сімвалам Беларусі39

«Ну і сядзі, рохкай далей». Невядомы засмуціўся, калі не здолеў падмануць беларуса ў інтэрнэце4

У Беларусі забаранілі «Казкі» Пушкіна, выдадзеныя «Умкай»2

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш16

У Мексіцы шукаюць прастытутку з Расіі, якая пакінула дзіця адно дома і паехала ў клуб. Хлопчык памёр ад голаду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →