Ідзе набор ува ўсе класы — з 1-га па 12-ы, піша «Свабода».
Паўнавартасную сярэднюю адукацыю на беларускай мове можна атрымаць у грузінскім Батумі. На базе грузінска-французскай школы створаныя класы з беларускай мовай навучання. Вывучаюць французскую і ангельскую мовы, а на грузінскай і беларускай адбываецца асноўнае навучанне.
Аплата складзе $300 на месяц, есць зніжкі, адзначыла школа ў абвестцы.
Усе падрабязнасці і запіс праз тэлефон +995 599 635 195, Аксана альбо ў тэлеграме @aksiarodak.
Сустрэча з усімі зацікаўленымі адбудзецца ў нядзелю, 11 жніўня, 19.00, пад адрасам вул. Цара Парнаваза, 60 (62а), паведаміла школа ў сваім тэлеграм-канале. Падаваць дакумэнты трэба ў панядзелак, 12 жніўня, з 12.00 да 14.00 пад адрасам вул. Грыбаедава, 67.
Беларуская школка на базе шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» адкрылася яшчэ ў 2022 годзе. Спачатку ў прасторы праходзілі розныя заняткі: спевы і маляванне для дзяцей, сямейныя кінапаказы, кулінарыя.
Пазней дзеці беларусаў у Батумі атрымалі магчымасць вучыцца паводле такой сістэмы: тры дні на тыдзень у беларускамоўнай школцы на базе прасторы «аКсяродак», яшчэ два дні — у грузінска-французскай школе. У канцы яны змогуць атрымаць грузінскі атэстат.
Першыя прадметы, якія сталі выкладаць у школе, — беларуская мова і літаратура, матэматыка, прыродазнаўчыя прадметы (геаграфія, біялогія).
Каментары