Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што памежны горад Шабекіна, які рэгулярна трапляе пад абстрэлы, «падвергся нападам дронаў УСУ».
«Двума дронамі атакаваны шматкватэрны дом. Адзін беспілотнік заляцеў у акно кватэры, пашкодзіўшы шыбы. У выніку нападу другога дрона адбылося ўзгаранне ў той жа кватэры», — паведаміў губернатар у тэлеграме, апублікаваўшы фота пашкоджанага дома.
Па папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў, удакладніў Гладкоў.
Каментары