Грамадства11

«Сукамернікі дапамагалі мне». Вызвалены немец Патрык Шобель расказаў пра час, які ён правёў пад арыштам у Расіі

«Расія забірае наркаманаў з турмаў і адпраўляе іх на фронт у якасці гарматнага мяса», — кажа ён.

38-гадовы грамадзянін Германіі Патрык Шэбель знаходзіўся ў зняволенні ў Расіі з сярэдзіны студзеня гэтага года. Яго прыгаварылі да рэальнага турэмнага тэрміну за шэсць мармеладных мішак з канабісам, якія засталіся ў яго ў заплечніку. Тыдзень таму, больш чым праз паўгода, Шобель вярнуўся на радзіму ў выніку абмену зняволенымі, нагадвае Bild.

У аэрапорце Кёльн/Бон былых вязняў сустракаў канцлер Олаф Шольц. Шэбель прывітаў яго і падзякаваў за дапамогу ў вызваленні.

Экс-вязень распавёў, што ў следчым ізалятары іншыя арыштанты былі «добрыя да яго».

«Раз у месяц зняволеныя атрымлівалі пасылкі ад сваіх сем'яў з ежай, дэзадарантам і іншымі рэчамі. Неўзабаве ўсе даведаліся, што ў мяне няма сям'і ў Расіі, якая магла б дасылаць мне пасылкі, і яны заўсёды дапамагалі мне», — сказаў Шобель у інтэрв'ю выданню Stern.

Паводле яго слоў, ён неаднаразова бачыў, як на зняволеных аказвалі ціск, прымушаючы іх адправіцца на вайну ва Украіну ў абмен на вызваленне.

«Расія забірае наркаманаў з турмы і адпраўляе іх на фронт у якасці гарматнага мяса», — растлумачыў ён.

Шобель даведаўся аб абмене зняволенымі ў апошнюю хвіліну: нават апынуўшыся ў самалёце, ён не да канца разумеў, што адбываецца.

«Я падумаў, раптам нас адправяць у сібірскую калонію. І толькі калі нехта ў самалёце працягнуў мне мой пашпарт, я зразумеў, што яны сапраўды адпускаюць мяне дадому», — дадаў Шобель.

Каментары1

  • Лэдзі Глагла
    07.08.2024
    Нешта Крыгер нічога не гаворыць пра Беларусь, можа з Гладкай аб чым дамовіу́ся, як той Літовец.

Па правую руку ад Лукашэнкі — Коля, па левую — Насця Казырыцкая. Нагадваем, хто яна такая21

Па правую руку ад Лукашэнкі — Коля, па левую — Насця Казырыцкая. Нагадваем, хто яна такая

Усе навіны →
Усе навіны

У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?4

Адбылася аварыя на каналізацыйным трубаправодзе ЦЭЦ-3 у Мінску2

Падчас «інтэрв’ю» на БТ Верамейчык спрабаваў патлумачыць Гладкай ролю Каліноўскага. «Мы, канечне, выразалі»3

Міністэрства інфармацыі забараніла прадаваць кнігі Чака Паланюка, Эн Эплбаўм і Ханьі Янагіхары3

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Трампам7

Дзяржпрапаганда выдала традыцыйную для ЗША працэдуру за змену пазіцыі па выбарах у Беларусі. Насамрэч нічога не мяняецца1

Мінскую прыбіральню, з якой хацелі зрабіць рыбны рэстаран, зноў выставілі на таргі

Людзям масава піша «Паважаны Акрэсціна». Што адбываецца?1

У Гродне адарвалі руку ветліваму ліхтару2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па правую руку ад Лукашэнкі — Коля, па левую — Насця Казырыцкая. Нагадваем, хто яна такая21

Па правую руку ад Лукашэнкі — Коля, па левую — Насця Казырыцкая. Нагадваем, хто яна такая

Галоўнае
Усе навіны →