Свет33

Урад Нігера вырашыў разарваць адносіны з Украінай

Кіеў заяўляе пра сваю прыхільнасць нормам міжнароднага права.

Мясцовыя жыхары вітаюць расійскіх вайскоўцаў у сталіцы краіны Ніамеі ў жніўні 2023 года. Фота: Sam Mednick / AP

Нігер заявіў у аўторак, што разрывае дыпламатычныя адносіны з Украінай, абвінаваціўшы Кіеў у падтрымцы тэрарыстычных груп. Двума днямі раней аб такім жа рашэнні абвясціў урад Малі, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

Улады Нігера абвясцілі пра свой намер прасіць Раду Бяспекі ААН сабрацца на спецыяльнае пасяджэнне, прысвечанае абмеркаванню ўкраінскай «агрэсіі». З такой заявай выступіў па тэлебачанні афіцыйны прадстаўнік урада Нігера.

Як піша France-24, Нігер і Малі кіруюцца ваеннымі ўрадамі, якія нядаўна прыйшлі да ўлады гвалтоўным шляхам, у выніку перавароту. Неўзабаве абедзве гэтыя краіны выйшлі з абаронных пагадненняў з Францыяй і звярнуліся па ваенную дапамогу да Расіі.

«Урад Рэспублікі Нігер, цалкам салідарны з урадам і народам Малі, вырашыў, абапіраючыся на свой суверэнітэт, разарваць дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Нігер і Украінай. Гэта рашэнне ўступае ў сілу неадкладна», — гаворыцца ў пастанове ўладаў афрыканскай дзяржавы.

Прадстаўнік урада Малі заявіў у нядзелю, што ягоная краіна пайшла на разрыў адносін з Украінай пасля выказвання прадстаўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Андрэя Юсава. Украінскі вайсковы прадстаўнік нібыта сказаў: «Паўстанцы атрымалі ўсю неабходную інфармацыю, у якой мелі патрэбу». Ніякіх тлумачэнняў да гэтай заявы Юсаў не даў.

Урад Нігера назваў словы ўкраінскага прадстаўніка абуральнымі і непрымальнымі.

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітра Кулеба заявіў у панядзелак, што Украіна «безумоўна выконвае нормы міжнароднага права» і «рашуча абвяргае абвінавачванні з боку пераходнага ўрада Малі». Міністр дадаў, што шкадуе аб «паспешным» рашэнні Нігера.

Каментары3

  • Андрусь
    07.08.2024
    Для Украіны гэта, канешне, каласальны ўдар пад дых. Як даць рады перажыць тое, што прарасійская хунта ў нейкім там Нігеры не мецьме адносінаў з Кіевам?!
    А ў чым гэтыя адносіны палягалі раней?
  • Самі сабе бураціны
    07.08.2024
    Пасмяяўся з гэтых неразумных. Пад соўсам барацьбы з каланіялізмам і імперыялізмам гэтыя народы выгналі еўрапейцаў і пусцілі ў свой дом самых крывавых каланістаў і імперыялістаў сучаснасці - расейцаў.
  • Bert
    07.08.2024
    Тот самый Нигер которому Байден отдал американскую авиабазу на которой разместились росийские войска. Эй За Швабоду это победа или что, в твоей убогой квалификации?

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам. Хто хаваецца за арабамі?1

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам. Хто хаваецца за арабамі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускую нафту пачалі шукаць у Сенненскім раёне2

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал Мікіты Моніча1

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін19

Машыну, вакол якой у Мінску паклалі асфальт, усё ж такі пераставілі3

У Мінску прадаюць 8-пакаёвую кватэру. Колькі просяць?1

У Расіі зноў актывізаваўся падзабыты Анатоль Кашпіроўскі9

Міжнародны гуманітарны фонд — каму ён будзе дапамагаць і колькі там цяпер грошай5

Старажытнасці з разрабаваных музеяў Судана прадаюцца за бесцань на аўкцыёнах

Хто тыя мільярдэры, якія стаяць за Трампам і Харыс?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам. Хто хаваецца за арабамі?1

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам. Хто хаваецца за арабамі?

Галоўнае
Усе навіны →