Сілавікі залезлі ў кватэру праз балкон, каб затрымаць за пратэсты маладую пару
Блізкі да ГУБАЗіКа канал сцвярджае, што маладыя людзі адмовіліся адчыняць дзверы.
Хлопца і дзяўчыну затрымалі за ўдзел у пратэстах і падпіскі на тэлеграм-каналы.
У відэа, якое апублікаваў блізкі да сілавікоў канал, відаць, як узброеныя супрацоўнікі міліцыі залазяць у кватэру праз балкон. Перад гэтым сілавікі прыставілі да балкона лесвіцу.
Канал сцвярджае, што пара адмовілася адчыняць дзверы. У якім статусе знаходзяцца затрыманыя, не паведамляецца.
Каментары