Z-блогеру прысудзілі 6,5 года за допісы пра расійскія ўдары па Украіне. А раней ён быў добраахвотнікам у войску «ДНР»
Расійскі блогер Андрэй Куршын, чый тэлеграм-канал Moscow Calling у свой час меў больш за 100 тысяч падпісчыкаў, атрымаў тэрмін па артыкуле за «фэйкі» аб расійскім войску.
Падставай сталі два пасты ў яго тэлеграм-канале. У першым гаворка ішла пра абстрэл дамбы ў Крывым Рогу. «Гэты ўдар, без сумневу, з'яўляецца ваенным злачынствам УС РФ», — пісаў Куршын. У другім ён паведамляў пра ўдар па раддоме ў Запарожскай вобласці.
Куршын адносіўся да той групы Z-блогераў, якія крытыкавалі Міністэрства абароны Расіі.
Андрэй Куршын, фота Укантакце
Адметна, што ў 2014-2015 ён сам ваяваў супраць Украіны — пасля пачатку расійскай агрэсіі прыехаў з Масквы ў Данецк і ўступіў у войска «ДНР». Блогер адзначае, што дагэтуль падтрымлівае сувязь з байцамі, збіраў ім дапамогу.
У верасні 2023 года Куршына затрымалі і змясцілі пад хатні арышт. З таго часу яго канал не абнаўляецца.
Каментары