Здароўе55

Вучоныя знайшлі танны і натуральны сродак ад аблысення

Яго крыніца знаходзіцца ў арганізме чалавека і не выклікае пабочных эфектаў.

алапецыя алопеция alopecia
Ілюстрацыйнае фота: vecteezy.com

Як піша Science Focus, група вучоных з Універсітэта Шэфілда і Універсітэта COMSATS у Пакістане выпадкова выявіла новы метад лячэння спадчыннага тыпу аблысення, які з'яўляецца найбольш распаўсюджаным у свеце.

Вучоныя даследавалі ўплыў монацукрыду дэзаксірыбозы (2dDR), якая з'яўляецца часткай ДНК, на загойванне ран. У час доследаў над мышамі аўтары заўважылі пабочны эфект. Акрамя паскоранага гаення ран на ўчастках скуры, апрацаваных гелем з дэзаксірыбозай, назіраўся паскораны рост валасоў.

Адзначаны эфект вучоныя звязваюць са здольнасцю гэтага монацукрыду садзейнічаць утварэнню новых крывяносных сасудаў, якія павялічваюць прыток крыві да валасяных фалікулаў, што выклікае рост валасоў. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Frontiers in Pharmacology.

Аўтары адзначаюць, што для таго, каб даследаваць выяўлены эфект глыбей, яны стварылі мадэль страты валасоў у мышэй. Для гэтага ім рабілі ін'екцыі тэстастэрону (вядома, што яго празмерная колькасць з'яўляецца натуральнай прычынай аблысення ў мужчын), што выклікала страту поўсці. Затым вучоныя рэгулярна наносілі гель з дэзаксірыбозай на скуру, якая была пазбаўленая поўсці.

Эксперымент паказаў, што пасля 21 дня ўжывання гелю валасяное покрыва ў мышэй з аблысеннем па мужчынскім тыпе аднаўлялася на 80-90%, што падобна па эфектыўнасці да наяўнага цяпер на рынку прэпарату для аднаўлення валасоў мінаксідзіла (minoxidil). Але ў адрозненне ад яго, натуральны монацукрыд не мае пабочных эфектаў кшталту лушчэння скуры, свербу ці пякоты.

Аўтары адзначаюць, што даследаванне пакуль знаходзіцца на ранняй стадыі, але першыя вынікі з'яўляюцца шматабяцальнымі. Магчыма, у будучыні з'явіцца новы натуральны сродак для стымуляцыі росту валасоў не толькі пры андрагеннай алапецыі, але і ў выпадку іх страты (у тым ліку броваў і вейкаў) з-за хіміятэрапіі.

Каментары5

  • Х$#ня гэта ўсё
    10.08.2024
    Я аблысеў ужо колькі гадоў таму - і нічога, не пераймаюся. Брус Уіліс таксама цалкам галіў галаву, але заставаўся кумірам жанчын і мужчын аж да самай дэменцыі. А Трамп і Борыс Джонсан зрабілі перасадку і цяпер выглядаюць як пеўні з гэтымі штучнымі хаерамі.
  • Мыш
    10.08.2024
    Калі ж вы ведаеце, што лысеюць ад тэстастэрону, а дапамагае монацукрыд дэзаксірыбозы, дык навошта здзеквацца над жывёлай. Нарцысам-дабраахвотнікам і рабіце гэтыя ін'екцыі ды накладайце ім гелі. Да папярэдняга каментара дадам, што Вілліс так і застаўся кумірам :)
  • не мерай па сабе
    10.08.2024
    Х$#ня гэта ўсё, не ўсім падабаецца такі імідж

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка ўвайшла ў топ-5 спартсменак, якія ў 2024 годзе зарабілі найбольш грошай7

У Парыжы ўрачыста адкрылі адноўлены Нотр-Дам ФОТЫ7

У мінскім гіпермаркеце знайшлі тавар са шчодрай зніжкай у 1 капейку ФОТАФАКТ3

«Новы міністр культуры». Найлепшыя твіты тыдня9

У Расіі назвалі вуліцу ў гонар дэсанта, які праваліў сваю аперацыю8

«Мір дзякуючы сіле магчымы!» Зяленскі ў Парыжы сустрэўся з Трампам і Макронам11

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі16

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі1

Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, штурмуюць Хомс, увайшлі ў Дамаск. Дзе Асад — невядома17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →