Хлопчыка, які моцна пацярпеў падчас спартыўных заняткаў, ноччу перавялі з Віцебска ў Мінск
Хлопчык, які пацярпеў у часе заняткаў у навучальна-спартыўнай установе Віцебска, ноччу быў пераведзены ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі. Такое рашэнне прыняў рэспубліканскі кансіліум, які адбыўся ў рэжыме тэлекансультавання паміж РНПЦ і Віцебскай абласной бальніцай, паведамляе Мінздароўя.
Уначы хлопчык быў перавезены ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ў аддзяленні рэанімацыі.
На раніцу яго стан ацэньваецца бліжэй да сярэдняй цяжкасці, ён знаходзіцца ў прытомнасці.
Праводзіцца медыкаментознае лячэнне з нагоды цяжкай чэрапна-мазгавой траўмы, пералому асновы чэрапа, удару грудной клеткі.
Віцебскі школьнік пацярпеў 5 жніўня падчас заняткаў у навучальна-спартыўнай установе «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву «Камсамолец».
Абставіны здарэння не паведамляюцца.
Каментары