Здарэнні

Падчас заняткаў у віцебскай спартшколе моцна пацярпеў хлопчык-футбаліст

Пра тое, што падчас заняткаў у віцебскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву «Камсамолец» пацярпеў школьнік, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Ніякіх падрабязнасцяў інцыдэнту прэс-служба ведамства не прыводзіць, але вынікае, што сітуацыя вельмі сур'ёзная, бо ў Віцебску з гэтай нагоды склікалі рэспубліканскі кансіліум з удзелам вядучых нейрахурургаў, спецыялістаў кафедраў неўралогіі і нейрахірургіі, анестэзіялогіі і рэанімацыі. На кансіліуме разглядаецца пытанне аб прымяненні розных сучасных методык лячэння хлопчыка.

Паведамляецца, што дзіця экстранна шпіталізавана брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу.

Хлопчык знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі, ягоны стан цяжкі. Яму праводзіцца медыкаментознае лячэнне з нагоды цяжкай чэрапна-мазгавой траўмы, удару галаўнога мозгу, пералому асновы чэрапа, удару грудной клеткі. 

З Мінска на дапамогу мясцовым дактарам выкліканыя дзіцячы рэаніматолаг Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя БДМУ Уладзімір Волкаў і дзіцячы нейрахірург з РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі Кевін Фернанда Венегас.

У сваю чаргу, Мінспорту паведамляе:

«Абставіны траўмавання спартсмена-навучэнца аддзялення футбола вучэбна-спартыўнай установы «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву «Камсамолец» г.Віцебска» падчас заняткаў у паветраапорным манежы… высвятляюцца».

Каментары

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна адмаўляецца ад любых іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброўства ў НАТА2

УСУ вывелі вайскоўцаў з поўдня Глушкоўскага раёна Курскай вобласці4

Жанчына хацела забраць сабаку з дарогі і трапіла пад машыну ВІДЭА1

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»3

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук41

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →