Спорт

55-гадовая нямецкая вершніца заваявала сваё 8-е алімпійскае золата. Яна збірае ўзнагароды ўжо 32 гады

На Алімпійскіх гульнях у Парыжы завяршыліся жаночыя камандныя спаборніцтвы па конным спорце ў дысцыпліне «выездка». Перамогу атрымала зборная Германіі, а ў яе складзе — легендарная ў гэтым відзе спорту спартсменка Ізабэль Верт.

Ізабэль Верт (справа) на п'едэстале з чарговым алімпійскім золатам. Яе партнёрка, 38-гадовая Джэсіка фон Брэдоў-Вэрдль, таксама, дарэчы, у гэтай справе не навічок — для яе гэты залаты медаль ужо трэці. І толькі 37-гадовы Фрэдэрык Вандрэс падняўся на алімпійскі п'едэстал упершыню. Фота: AP Photo/Mosa'ab Elshamy

Для 55-гадовай Ізабэль Верт залаты алімпійскі медаль стаў 8-м у кар'еры, а першы яна заваявала ажно 32 гады таму — ва ўжо добра такі прызабытай Барселоне-1992. Тады гэта таксама была перамога ў складзе каманды, якая пасля паўтарылася ў Атланце-1996, Сіднэі-2000, Пекіне-2008, Токіа-2020, і вось цяпер — у Парыжы-2024. 

У індывідуальным першынстве Верт была менш удалая, але толькі адносна, бо ў Атланце-1996 годзе была першай і там, а ў Барселоне-1992, Сіднэі-2000, Пекіне-2008, Рыа-дэ-Жанэйра-2016, Токіа-2020 заставалася са срэбрам.

Увогуле Ізабэль Верт заваёўвала залатыя і срэбраныя медалі на ўсіх Алімпійскіх гульнях, у якіх брала ўдзел. Іх было 7: Афіны-2004 і Лондан-2012 яна прапусціла.

Па стане на гэты момант ёсць толькі 5 спартсменаў, якія за ўсю амаль 130-гадовую гісторыю сучасных Алімпійскіх заваёўвалі больш залатых медаляў, чым Верт:

  • Майкл Фелпс (ЗША) — плаванне (23);
  • Марк Спіц (ЗША), плаванне (9);
  • Карл Льюіс (ЗША), лёгкая атлетыка (9);
  • Паава Нурмі (ЗША) (Фінляндыя), лёгкая атлетыка (9);
  • Ларыса Латыніна (СССР), спартыўная гімнастыка (9).

І калі дацягнуцца да Фелпса ў Ізабэль Верт няма нават чыста тэарэтычных шанцаў, то да астатняй чацвёркі яны ёсць нават на гэтай Алімпіядзе: у Парыжы яна выступае і ў асабістым першынстве, медалі ў якім будуць разыграныя заўтра.

Калі ж не, то ў вершнікаў нават 55 гадоў яшчэ не абавязкова канец кар'еры: гэта адзін з зусім нямногіх відаў спорту, дзе можна спаборнічаць на высокім узроўні да пенсіі не толькі ў спартыўным яе разуменні. Таму для Ізабэль Верт гэта можа быць яшчэ і не апошняя Алімпіяда.

Каментары

«Японскіх шпіёнаў» у Беларусі затрымліваюць не першы раз. Праўда, першая аперацыя скончылася смерцю даносчыка

«Японскіх шпіёнаў» у Беларусі затрымліваюць не першы раз. Праўда, першая аперацыя скончылася смерцю даносчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Стралкоў-Гіркін датэрмінова выходзіць з калоніі?4

Санкцыі прыносяць свой плён — продажы новых аўто ў Беларусі б'юць рэкорды8

У Польшчы два тыдні шукалі расійскі дрон. А цяпер заявілі, што ён на тэрыторыю краіны не залятаў4

Пазняк: Рэжым пасыпаўся181

Лябедзька прапануе ўвесці мараторый на сваркі ў апазіцыі напярэдадні выбараў20

У Варшаве зноў напалі на беларуску23

Экс-капітана міліцыі з Кобрына судзяць па артыкуле аб здрадзе дзяржаве1

Стала вядома, колькі студэнтаў адлічылася з аднаго са сталічных універсітэтаў за апошнія гады. Лічба ўражвае7

Зяленскі пра захопленую частку Курскай вобласці: Мы перавярнулі гульню і выцясняем вайну на тэрыторыю Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Японскіх шпіёнаў» у Беларусі затрымліваюць не першы раз. Праўда, першая аперацыя скончылася смерцю даносчыка

«Японскіх шпіёнаў» у Беларусі затрымліваюць не першы раз. Праўда, першая аперацыя скончылася смерцю даносчыка

Галоўнае
Усе навіны →