Грамадства22

Слюнькін: Магчыма, вызваленне беларускіх палітзняволеных абмяркоўваецца на іншым трэку

Былы супрацоўнік беларускага МЗС Павел Слюнькін у інтэрв'ю «Медузе» патлумачыў сваё бачанне таго, чаму беларускія палітзняволеныя не сталі часткай нядаўняга вялікага абмену паміж Расіяй і Захадам, і ці можна беларусам усё ж на нешта спадзявацца. Былы супрацоўнік беларускага МЗС Павел Слюнькін у інтэрв'ю «Медузе» патлумачыў сваё бачанне таго, чаму беларускія палітзняволеныя не сталі часткай нядаўняга вялікага абмену паміж Расіяй і Захадам, і ці можна беларусам усё ж на нешта спадзявацца. 

Павел Слюнькін

Адказваючы на пытанне, чаму беларуская даволі моцная апазіцыя на чале са Святланай Ціханоўскай, якая знаходзіцца ў пастаянным кантакце з еўрапейскімі дыпламатамі, не можа дамагчыся абмену і вызвалення сваіх людзей, Слюнькін сказаў:

«Мабыць, на Расію глядзяць як на глабальнага гульца з вялікай колькасцю ўплыву, які можа, у тым ліку, моцна ўціскаць інтарэсы грамадзян заходніх краін — і моцна ўплываць на іх эканамічна. Таму ў рамках гэтай угоды Германія падумала [у першую чаргу] пра сваіх грамадзян, амерыканцы — пра сваіх. Палякі паспрабавалі ўключыць у абмен Пачобута [але не атрымалася]. Плюс немцы папрасілі, каб расійская апазіцыя ўключыла туды сваіх людзей».

Чаму пры гэтым «у немцаў не пстрыкнула, што, можа быць, варта за Машу Калеснікаву пазмагацца» — для Слюнькіна гэта «загадка і расчараванне». Але пры гэтым ён спрабуе знайсці гэтаму цалкам рацыянальнае тлумачэнне:

«Застаецца адзіная надзея — што вызваленне беларускіх палітвязняў абмяркоўваецца на іншым трэку, пра што казаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Калі гэта сапраўды так, я ў цэлым магу зразумець сэнс такога рашэння. Маўляў, лепш не змешваць гэтыя два пытанні».

Пры гэтым Слюнькін усё адно застаецца пры меркаванні, што проста з сімвалічнага пункту гледжання тое, што ўжо адбылося, было няправільна.

Што да поўнага выключэння з працэсу нядаўняга абмену беларускіх дэмакратычных сіл, якія пра ўсё даведаліся толькі з медыяў, то Слюнькін гаворыць:

«У прынцыпе, у гэтым няма нічога дзіўнага, таму што такія перамовы заўсёды праходзяць у таямніцы. Чым менш людзей пра гэта ведаюць, тым большая верагоднасць фіналізацыі ўгоды».

Калі расійскія апазіцыянеры нешта пра гэта ведалі раней, то толькі таму, што ў іх папрасілі спісы людзей на абмен, а ў беларусаў не прасілі.

«Магчыма, зноў жа, таму што заходнія дыпламаты вырашылі, што беларускія палітвязні будуць у іншым трэку. А калі ты не ведаеш пра перамовы, даволі складана на іх уплываць. У мяне склалася адчуванне, што [беларускія дэмакратычныя сілы] былі проста выключаныя з працэсу», — канстатуе былы дыпламат.

Асобна Слюнькіну задалі пытанне, ці ёсць надзея на вызваленне Марыі Калеснікавай?

«Гэта вельмі складанае пытанне. Яно ўпіраецца ў тое, што Аляксандр Лукашэнка хоча атрымаць за яе вызваленне — і што гатовыя яму за гэта вызваленне даць.

Я думаю, ён усведамляе, наколькі Марыя — важны актыў у ягонай кішэні. І таму, хутчэй за ўсё, цану за яе ён выстаўляе высокую. У заходніх краін спіс прэтэнзій да Лукашэнкі даволі вялікі. Таму, калі мы гаворым пра перамовы ў ключы «паслабленне санкцый у абмен на палітвязняў», шанцы на яе вызваленне мне бачацца даволі нізкімі — калі не будзе волі самога Лукашэнкі адпусціць Калеснікаву. А гэта ўжо псіхалогія чалавека, яго стратэгічныя разлікі. Гэта не падлягае прадказанню», — адказвае ён.

«Калі ж у будучыні будуць адбывацца здзелкі, падобныя абмену, я думаю, што такіх людзей, як Калеснікава, Бабарыка, сын Бабарыкі, Ціханоўскі, можна будзе вырваць з рук Лукашэнкі менавіта такім чынам — калі будзе на тое воля перагаворшчыкаў. А вызваленне па традыцыйным шляху цяпер моцна ўпіраецца ў пазіцыі бакоў у Мінску, у заходніх краінах — і ва ўплыў Расіі», — лічыць былы дыпламат.

Увогуле ж Лукашэнка мог бы ў прынцыпе без вялікіх рызык унутрыпалітычнай дэстабілізацыі адпусціць хоць сотню людзей. А не робіць гэтага, па-першае, таму, што гэта можа не спадабацца Расіі. А таксама з-за разумення, што гэта вялікі актыў у ягоных руках, і з дапамогай яго можна таргавацца далей. Заходнія ж краіны, у сваю чаргу, пакуль не гатовыя здымаць з Беларусі санкцыі.

Абмяняць жа кагосьці на лукашэнкаўскіх шпіёнаў за мяжой пакуль не ўдаецца, хоць такія людзі і затрымліваліся ў Польшчы. Праўда,

«бывае вельмі складана аддзяліць, хто з іх беларускі, а хто расійскі. Бо часта расійскія спецслужбы вярбуюць грамадзян не толькі Расіі, але таксама Беларусі і Украіны, з дыяспары. І ў чыіх інтарэсах тыя працуюць, мабыць, вядома толькі польскім спецслужбам».

Тым не менш, па інфармацыі Слюнькіна,

«нават былі спробы дамаўляцца аб падобных абменах з удзелам Пачобута з беларускага боку — але з таго, што я чуў, яны далёка не прасунуліся. Магчыма, гэта якраз частка перамоўнага працэсу паміж Польшчай і рэжымам у Мінску».

Каментары2

  • Картопля
    03.08.2024
    Ага. У іншым кейсу і на іншай панэлі! Меней хітрамудрых словаў, а болей бы справы!
  • Ё
    03.08.2024
    Каго трэба вызваляць у першую чаргу, гэта дзьвух нашых Каліноўцаў з расейскага палону. Гэтым хлопцам рэальна складана.

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Амаль усе спарынг-партнёры Лукашэнкі заявілі, што сабралі 100 тысяч подпісаў4

Алекс Кансані стала першай трансгендарнай жанчынай, якая атрымала тытул «Мадэль года»5

Вынеслі прысуд па ДТЗ пад Магілёвам, дзе загінулі тры чалавекі

Фрыдман: Лукашэнка разумее, што фізічна не паспее перадаць уладу Колю25

У расійскім палоне загінуў мэр украінскага горада. Ён фактычна памяняў сваё жыццё на жыцці рабочых4

Дрон ударыў па будынку спецназа ў Грозным2

У Мінску рабочы скраў дарагіх вентылятараў на 10 тысяч рублёў, а прадаў за 500 рублёў

Вучоныя знайшлі сляды катаклізмаў на Сонцы. Іх паўтарэнне можа мець катастрафічныя наступствы для цывілізацыі10

Памёр акадэмік Віктар Парфёнаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →