Лукашысты прапаноўвалі палякам у абмен на вызваленне Пачобута выдаць ім Латушку — былы міністр
Былы міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі ў інтэрв’ю Telewizja Republika расказаў пра перамовы, якія вяліся з ягоным удзелам адносна вызвалення з беларускай калоніі палітвязня Анджэя Пачобута.
Былы міністр нагадаў, што пасля абвяшчэння прысуду Андрэю Пачобуту Польшча закрыла памежны пераход у «Баброўніках». Умовай яго адкрыцця было вызваленне Пачобута, аднак рэжым Лукашэнкі выступіў з сустрэчнай прапановай:
«Гэта было заахвочваннем да перамоў. Мы пачалі перамовы, таемныя перамовы з беларускім рэжымам. З іх боку была зразумелая толькі ўмова — «вы аддайце нам [Паўла] Латушку», аднаго з дзеячаў беларускай апазіцыі, які стала жыве ў Польшчы, якога рэжыму завочна асуджанага на некалькі дзясяткаў гадоў турмы, «на наступны дзень мы вам перадамо Пачобута». Відавочна, што не маглі праводзіць такія перамовы», — заявіў Марыюш Каміньскі.
Раней былы міністр казаў, што расійскага агента Паўла Рубцова (Пабла Гансалеса) польскі бок пры ім пагадзіўся перадаць амерыканцам для абмену, разлічваючы на тое, што ў абменны спіс з расійскага боку будзе ўключаны Андрэй Пачобут.
Былы польскі міністр: Расіяніна Рубцова Польшча павінна была аддаць за Пачобута
«Чаму не спытае ў сябе: калі я езджу ў Германію і забіраю ўсе ўзнагароды, чаму не выйшаў на кантакт з немцамі?» Да каго звярнуўся Латушка?
Ягораў прапануе прызнаць легітымнасць Лукашэнкі, калі гэта дазволіць вызваліць палітвязняў
Латушка: Мы выступаем за тое, каб на выбарах галасаваць супраць усіх
Абменены расійскі шпіён як мінімум два разы прыходзіў у офіс да Латушкі
Каментары