Культура11

У Гродне скончылі рэстаўрацыю аднаго з самых вялікіх арганаў Беларусі

Арган у гродзенскім Фарным касцёле аднаўлялі каля двух гадоў. У нядзелю 4 жніўня яго ўрачыста асвяціць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі, піша hrodna.life.

Арган у Фарным касцёле ў Гродне. Фота: Advocate I, Яндэкс Карты

Урачыстая служба ў касцёле пачнецца ў 12.00. У час яе адбудзецца асвячэнне аргана. Пасля імшы можна будзе паслухаць гучанне адноўленага інструмента. 

Рамонт аргана пачаўся восенню 2022 года. Тады яго амаль цалкам разабралі па дэталях, пакінуўшы толькі каркас. Ужо праз год інструмент быў сабраны і пафарбаваны нанова. Цяпер ён гучыць рэгулярна ў час службаў і часам паміж імі.

Адкрыццё прымеркавалі да парафіяльнага свята

Адкрыццё аргана пасля рамонту прымеркавалі да свята Маці Божай Кангрэгацкай — яе ікона лічыцца сярод вернікаў цудатворнай. Урачыстасць гэтай іконы адзначаюць у Фарным касцёле штогод 3−4 жніўня. Сёлета ўрачыстасць юбілейная — спаўняецца 360 гадоў з моманту, калі ікону перадалі ў гродзенскі езуіцкі касцёл.

Што вядома пра арган з Фарнага касцёла

Арган у кафедральным саборы Святога Францыска Ксаверыя — адзін з самых вялікіх у Беларусі. Яго зрабілі ў 1937 годзе ў варшаўска-віленскай фірме «Wacław Biernacki». У тыя часы гэта была адна з трох найбуйнейшых фірмаў па вытворчасці арганаў у Польшчы. Яна выраблялі арганы для многіх сабораў і для Варшаўскай і Кракаўскай кансерваторый.

Рэстаўрацыя аргана ў Фарным касцёле ў Гродне, 9 лістапада 2022 года. Фота: Urban Hrodna

Верагодна, Бернацкі разбудоўваў ужо існуючы раней у Гродне арган. Ёсць таксама гарадская легенда, што пачаткова гэты арган стаяў у Фары Вітаўта і быў перанесены ў кафедральны сабор у час Другой сусветнай вайны. Там яго нібыта размясцілі ў шафе ад папярэдняга аргана. Гэта можа пацвярджаць налепка ўнутры аргана з пазнакай атрымальніка заказа — «prob.par.wojsk.» — што азначае «настаяцель вайсковага прыхода». А Фара Вітаўта ў міжваенны час была менавіта гарнізонным касцёлам.

Каментары1

  • Вялікі дзякуй за захаванне нашай спадчыны
    03.08.2024
    Дзякуй беларусам, якія зрабілі рэстаўрацыю аднаго з самых вялікіх арганаў Беларусі.

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска9

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады хлопец пераехаў у вёску, завёў курэй з козамі і стаў зоркай тыктоку

Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткага забойства амерыканскага Z-блогера Бэнтлі ў Данецку11

На рынку нерухомасці Мінска — ажыятаж. Разбіраюць нават элітнае жыллё3

Дырэктар беларускай IT-кампаніі Gurtam назваў галоўны сакрэт поспеху7

У Барысаве перабудуюць кінатэатр побач з саборам. На фасадзе чытаецца брыдкае слова з трох літар14

Сакрэтная служба ЗША ўсур'ёз занялася Іланам Маскам. Усё з-за аднаго твіта2

Буйное ізраільскае выданне абыграла прозвішча Салаўёва на іўрыце. Атрымаўся жорсткі рускі мат3

У Нідэрландах адродзяць створаны беларусам аўтамабільны брэнд1

У Мінску месцамі будуць адключаць халодную ваду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска9

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Галоўнае
Усе навіны →