Музыка

Гурт Aerosmith абвясціў, што больш не будзе гастраляваць

Музыкі адмянілі свой развітальны тур Peace Out, які анансавалі ў маі 2023 года. Яны паспелі правесці тры канцэрты.

Стывен Тайлер стаіць на раялі падчас выступу ў Элмонце (штат Нью-Ёрк) у верасні 2023 года. Фота: Kevin Mazur / Getty Images

У верасні стала вядома, што фронтмэн Стыў Тайлер пашкодзіў галасавыя звязкі, пасля чаго гурт адклаў астатнія канцэрты ў рамках тура да наступнага года.

«Мы заўсёды хацелі ўразіць вас сваім выступам. Як вы ведаеце, голас Стывена — інструмент, не падобны ні на адзін іншы. Ён правёў месяцы, нястомна працуючы над тым, каб аднавіць голас», — гаворыцца ў заяве гурта ў X.

«Аднак цалкам аднавіць звязкі немагчыма, таму Aerosmith прыняў складанае, але неабходнае рашэнне пакінуць гастрольную сцэну», — заявілі там.

У Стывена Тайлера (імя пры нараджэнні Стывен Віктар Таларыка), які нарадзіўся ў 1948 годзе ў штаце Нью-Ёрк, ёсць беларускія карані. Яго дзед па матчынай лініі Фелікс Чарнышэвіч нарадзіўся ў 1892 годзе ў Клічаве і ў 1914 годзе эміграваў у ЗША, дзе змяніў прозвішча на Бланча. Фелікс — брат пісьменніка польскага паходжання Фларыяна Чарнышэвіча, які нарадзіўся ў 1900 годзе ў маёнтку пад Бабруйскам.

Фларыян Чарнышэвіч — аўтар цікавага рамана «Надбярэзінцы» (1942), у якім апавядаецца пра драматычны лёс жыхароў шляхецкіх засценкаў на землях паміж Бярэзінай і Дняпром у 1911—1920 гадах. У 2017 годзе раман выйшаў па-беларуску.

Каментары

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска9

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады хлопец пераехаў у вёску, завёў курэй з козамі і стаў зоркай тыктоку

Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткага забойства амерыканскага Z-блогера Бэнтлі ў Данецку11

На рынку нерухомасці Мінска — ажыятаж. Разбіраюць нават элітнае жыллё3

Дырэктар беларускай IT-кампаніі Gurtam назваў галоўны сакрэт поспеху7

У Барысаве перабудуюць кінатэатр побач з саборам. На фасадзе чытаецца брыдкае слова з трох літар14

Сакрэтная служба ЗША ўсур'ёз занялася Іланам Маскам. Усё з-за аднаго твіта2

Буйное ізраільскае выданне абыграла прозвішча Салаўёва на іўрыце. Атрымаўся жорсткі рускі мат3

У Нідэрландах адродзяць створаны беларусам аўтамабільны брэнд1

У Мінску месцамі будуць адключаць халодную ваду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска9

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Галоўнае
Усе навіны →