Пры выбуху ў шматкватэрным доме ў расійскім Ніжнім Тагіле загінулі 10 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей
Агульная колькасць пацярпелых пры надзвычайным здарэнні ў Ніжнім Тагіле, якое адбылося 1 жніўня, склала 26 чалавек, 10 загінулі, трое — у цяжкім стане, паведаміла МНС.
Пяцёра з дзесяці загінулых пры абвальванні пад'ездаў пяціпавярховіка ў Ніжнім Тагіле — дзеці.
Выбух газу адбыўся раніцай 1 жніўня. Выбух закрануў два пад'езды, былі разбураныя каля 15 кватэр.
Каментары