Грамадства55

Кубракоў загадаў паскорыць выдачу пашпартоў. Абяцаюць працаваць кругласутачна

Прэс-служба МУС звярнула ўвагу на шматлікія скаргі грамадзян адносна праблем з тэрміновым і паскораным афармленнем выдачы беларускіх пашпартоў і паведаміла, што пытаннем заняўся асабіста міністр Іван Кубракоў.

Паводле прэс-службы МУС, «сітуацыя ўзятая пад асабісты кантроль міністра, дадзены шэраг адпаведных даручэнняў».

Таксама Кубракоў загадаў стварыць з супрацоўнікаў цэнтральнага апарата МУС маніторынгавую працоўную групу для садзейнічання рэгіянальным падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі.

Акрамя таго, абвешчана, што для паскарэння працэсу вырабу і выдачы пашпартоў цэнтр персаналізацыі дакументаў пераходзіць на кругласутачны рэжым працы.

Раней паведамлялася, што жыхары Мінска скардзяцца на затрымкі з выдачай новых пашпартоў. Пазней устаноўленага тэрміну атрымліваюць іх і тыя, хто мяняў дакументы ў звычайным парадку, і тыя, хто заплаціў за паскораны выраб. Чыноўнікі МУС праблему прызнавалі і спасылаліся на праблемы з друкам дакументаў.

Каментары5

  • Жора
    02.08.2024
    Во, гэта вам не кавалеўскія-вячоркі, каторыя завіслі на "стадыі друку ўзораў". Працуюць 24/7. Вучыцеся, офіснікі!
  • Лявон
    02.08.2024
    І ці знойдуцца дурні, якія патэлефануюць на гарачую лінію? Да тых адразу можна прыходзіць, бо сьпяшаюцца чагосьці
  • Адарвірог
    02.08.2024
    Мх, вы сябе да парабкаў не залічваеце? З беларускага грамадзянства ўжо выйшлі?

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Усе навіны →
Усе навіны

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

Тамара Эйдэльман выпусціла першую лекцыю па гісторыі Беларусі. Пачалося з непрыемнага казусу38

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

Нефтыда, Эма Авіталь, Даніэль Джыдэна, Леброн. Якія незвычайныя і крэатыўныя імёны давалі мінчукі ў мінулым годзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Галоўнае
Усе навіны →