Грамадства22

20-гадовага хлопца са зборнай па судамадэльным спорце асудзілі за «заклікі да санкцыяў». Пагражала да 12 гадоў

Асудзілі Аляксея Мазуку больш за два тыдні таму, але яго асоба стала вядомая толькі цяпер.

Аляксей Мазука. Фота з ягонага фэйсбуку

Аляксею Мазука 20 гадоў. Ён мінчук. Раней хлопец захапляўся судамадэльным спортам і нават быў у рэзерве беларускай зборнай Беларусі. Таксама ён слухаў панк-рок і цікавіўся эстэтыкай гэтай субкультуры.

Дата затрымання хлопца невядомая, але адбылося гэта, хутчэй за ўсё, у 2024-м годзе.

Суд над Аляксеем адбыўся 15 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе. Яго вінавацілі ў «закліках да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361 КК). Імаверна, справа ў яго каментарах у тэлеграме, а акаўнт Аляксея быў зусім неабаронены і прывязаны да ўласнага нумара. Хлопцу пагражала ад 4 да 12 гадоў калоніі. Прысуд невядомы.

Судзіла Мазуку суддзя Алена Ананіч, якая раней асудзіла шмат вядомых палітвязняў на вялікія тэрміны. Адна з апошніх пацярпелых ад яе дзеянняў — настаўніца 23-й гімназіі Дар'я Хмяльніцкая, якая атрымала пяць з паловай гадоў зняволення за данаты.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Зборная па судамадэльным спорце
    03.08.2024
    Якіх толькі сінэкураў ня вісіць на карку ў чалавека
  • Праўны бок
    03.08.2024
    Санкцыі гэта гвалтоўнае абмежаваньне аднымі людзьмі дабраахвотных ўзаемадзеяньняў паміж іншымі людзьмі. Да таго ж паводле нейкіх калектывіскіх прыкметаў прыналежнасьці апошніх.
    То бок санкцыі - злачынныя.
    Заклік да санкцыяў гэта пустое калыханьне паветра, тут няма дзеяньня (як ў закліку скакаць з даху ці зьлягацца з коньмі і якім заўгодна іншым без падмацаваньня стымулам: аплатай, пагрозай)
    То бок заклікі да санкцыяў - бязглуздыя, але не злачынныя

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх15

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі падарыў Папу Рымскаму карціну, прысвечаную трагедыі ў Бучы1

Ілан Маск прэзентаваў таксі-беспілотнік — без руля і педаляў7

Сабаленка з цяжкасцю, але прабілася ў фінал турніру ва Ухані4

У старой савецкай «панэльцы» ў Мінску прадаецца пяціпакаёвая кватэра з трыма балконамі1

Як можа змяніцца палітыка Літвы адносна Беларусі, калі на выбарах перамогуць левыя ці радыкалы

Стане яшчэ халадней3

Лукашэнка прапанаваў вырошчваць у Гомельскай вобласці персікі9

«Субстанцыя»: новы хорар з Дэмі Мур не шкадуе нікога5

Версія пра кантакты Гуцэрыева і амерыканцаў: яго паслаў Лукашэнка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх15

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Галоўнае
Усе навіны →