У сына Армена Джыгарханяна стралялі ў цэнтры Лас-Вегаса. Адна куля зачапіла галаву
Сын знакамітага савецкага акцёра выжыў.
У сына знакамітага савецкага акцёра Армена Джыгарханяна стралялі ў цэнтры Лас-Вегаса — адна з куль прайшла міма, другая зачапіла галаву, піша Mash.
58-гадовы Сцяпан Джыгарханян распавёў: вяртаўся дадому і нібыта выпадкова трапіў у разборку мясцовых банд. Адзін страляў у яго проста з аўто.
Першая куля свіснула міма, другая трапіла яму ў галаву, на шчасце, па датычнай.
Мужчына адразу звярнуўся да медыкаў, наперадзе лячэнне і рэабілітацыя. Чым ён не дагадзіў гангстарам — не разумее.
Каментары