Эканоміка

Брэнд збанкрутаванай сеткі «Востраў чысціні і смаку» новыя ўласнікі абяцаюць захаваць

Нараду з нагоды будучыні калісьці найбуйнейшай сеткі правялі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Фота: МАРГ

На сустрэчы прысутнічалі міністр Аляксей Багданаў і прадстаўнікі сеткі, у тым ліку яе ранейшы ўладальнік Віктар Рамук.

Прадстаўнікі рэтэйла праінфармавалі пра планы па захаванні брэнда «Востраў чысціні і смаку», а таксама пра работы па развіцці абноўленай гандлёвай сеткі, якім будзе займацца новы ўласнік брэнда.

Паколькі арганізацыі групы кампаній «Ромакс», якая валодала сеткай, праходзяць працэдуру банкруцтва, Багданаў звярнуў увагу на неабходнасць максімальнага ўліку інтарэсаў усіх зацікаўленых, у тым ліку крэдытораў, адзначылі ў МАРГ.

Нагадаем, што нядаўна стала вядома пра поўнае закрыццё сеткі «Востраў чысціні і смаку». Пры гэтым яшчэ ў красавіку ўладальнік сеткі Віктар Рамук быў настроены аптымістычна — ён расказваў, што знайшоў расійскага інвестара і збіраецца адкрыць крамы, у тым ліку па франшызе.

У верасні 2022 года з'явілася інфармацыя пра затрыманне гендырэктара «Вострава чысціні» Віктара Рамука. Праз год ягоны бізнэс быў на мяжы банкруцтва: крыніцы «Нашай Нівы» сцвярджалі, што велізарны выкуп за выхад уласніка з СІЗА і праблемная бізнэс-мадэль пагражаюць кампаніі закрыццём.

Каментары

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага5

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць беларусы, якім Швецыя адмовіла ў прытулку, разлічваць на перагляд рашэння? І што будзе з новымі заявамі?

Кавун каштаваў гарадзенцу 1578 рублёў2

Мінскаму блогеру, які рабіў агляды на крамы, далі два гады хіміі2

Еўрасаюз нарасціў выпуск снарадаў больш чым у два разы. Украіне будзе палёгка

Следства па справе ксяндза Генрыка Акалатовіча скончанае

Дом у Драздах прадалі амаль за $3 мільёны2

Жыхарку Брэста судзяць па шасці палітычных артыкулах

Беларусь перажывае татальную русіфікацыю, родная мова знікае са школ — Euronews30

Пашынян: АДКБ стварае пагрозы для бяспекі Арменіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага5

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Галоўнае
Усе навіны →