ДАІ: Сітуацыя на дарогах застаецца дастаткова складанай
Сітуацыя на дарогах з прычыны ўмоваў надвор’я застаецца дастаткова складанай, паведамілі ў УДАІ УУС Мінаблвыканкама.
Толькі ў Мінскай вобласці за мінулыя суткі ў двух ДТЗ былі параненыя два пешаходы.
У сувязі з гэтым кіроўцам варта быць вельмі асцярожнымі паблізу населеных пунктаў і пешаходных пераходаў і памятаць, што нават цалкам ачышчаная дарога можа быць слізкай.
Разам з тым ДАІ і дарожныя службы робяць усё, каб зрабіць праезную частку бяспечнай.
Дзяржаўтаінспекцыя таксама нагадвае, што ў бліжэйшыя суткі тэмпература паветра месцамі панізіцца да 22 градусаў марозу.
Таму, калі ў аўтаўладальнікаў ёсць нейкія сумненні наконт тэхнічнага стану машын, лепш устрымацца ад паездак:
існуе рызыка застацца ў самоце ў няспраўным аўтамабілі пасярод зараднай трасы.
Каментары