Падчас ранішняга інцыдэнту ў мінскім метро магла загінуць дзяўчына
Прычынай спынення руху цягнікоў на Маскоўскай лініі метро ў Мінску сёння раніцай стаў інцыдэнт з дзяўчынай. Верагодна, яна загінула, паведамілі выданню Reform.news ягоныя чытачы.
«З боку Акадэміі мастацтваў з метро «Акадэмія навук» медыкі выносілі цела дзяўчыны», — расказаў Reform.news сведка здарэння.
Пра інцыдэнт з пасажырам сёння раніцай паведаміла прэс-служба метрапалітэна. Рух быў адноўлены ў 7:25.
Каментары