Грамадства44

Махляры з Мінска атрымалі асабістыя даныя беларуса і рабілі фальшывыя запрашэнні на візы. Праблема можа быць глабальнай

Беларус аформіў запрашэнне на візу для сваёй сястры ў ваяводы. Але праз паўгода атрымаў паведамленне ад незнаёмай яму дзяўчыны: выявілася, што невядомыя ад імя мужчыны рабілі запрашэнні для ўезду ў Польшчу, піша Most.

Мужчына дзівіцца: як ягоныя звесткі маглі апынуцца ў махляроў і як шмат ліпавых дакументаў тыя паспелі зрабіць. 

«Я ў асадку — яна адваліла амаль 1000 у. а. за фэйкавую паперку»

Узімку беларус зрабіў запрашэнне для сваёй сястры. Каб атрымаць дакумент, мужчына звярнуўся да ваяводы. Праз паўгода пасля афармлення дакументаў ён атрымаў незвычайнае паведамленне ад незнаёмай дзяўчыны, тая напісала яму ў Telegram.

— Вы мне зрабілі запрашэнне, і мне адмовілі ў візе, ці можна падаць на апеляцыю, — працытаваў паведамленне незнаёмкі мужчына. — Я ў асадку — слова за слова і высветлілася: ад майго імя з маімі данымі ёй і яе мужу зрабілі запрашэнні.

Аказалася, што дакументамі займалася «мінская кантора». Дзяўчына падала фота запрашэнняў — там былі ўказаны асабістыя звесткі мужчыны і яго кантакты.

— Яна напісала будучы ў поўнай упэўненасці, што запрашэнне сапраўднае. Адваліла амаль 1000 у. а.за гэтую фэйкавую паперку, — здзіўляецца мужчына.

Ён падзяліўся гісторыяй у адной з эмігранцкіх груп у Facebook і пацікавіўся, што яму рабіць.

— Я знаходжуся ў Польшчы. Што я магу зрабіць, куды звяртацца? Баюся ўявіць, колькі ў выніку чалавек змагло зрабіць візы па такіх фэйкавых паперках, — дадаў ён.

Меркаванні каментатараў падзяліліся. Адныя прапанавалі раскручваць схему з незнаёмай дзяўчынай. Іншыя задаліся пытаннем, ці не зліў ваявода звесткі беларуса.

Крыніца: «З ужонда была ўцечка даных менавіта беларусаў»

Журналіст Most звязаўся са спецыялістам, які дапамагае беларусам афармляць візы, і папрасіў пракаментаваць сітуацыю.

— Я ведаю, што зусім нядаўна быў сур'ёзны візавы скандал. Па-першае, падрабляліся пячаткі ўжонда: проста рабілася балванка і ставіўся «подпіс інспектара» — кручок — гэта ад балды рабілася, — заявіла крыніца.

— Па-другое, з ужонда была ўцечка даных людзей — гэта тычылася менавіта беларусаў са сталым пабытам і грамадзянствам.

Крыніца адзначыла, што ў падобных сітуацыях адзіны магчымы спосаб пракантраляваць сітуацыю — звярнуцца ў канцылярыю ужонда і ўдакладніць, ці замаўлялася на ваша імя запрашэнне.

Пакараць махляроў будзе складана, лічыць суразмоўца. У першую чаргу пад удар трапіць не кантора, а іх кліенты, якім усё ж удалося атрымаць візы.

— Па яго фэйкавай паперцы маглі зрабіць 15 віз, узяўшы за гэта невядома колькі грошай. Калі ён [аўтар публікацыі ў фэйсбук-групе] цяпер вынесе гэта палякам, то, натуральна, памежнікі могуць праверыць тыя запрашэнні. У выніку людзі атрымаюць ануляцыю і дэпартацыю — трапяць у чорны спіс. Зразумела, што чалавек хоча, каб справядлівасць перамагла, але ён можа нашкодзіць ні ў чым не вінаватым людзям.

На думку крыніцы, і сама беларуска стала ахвярай мінскіх махляроў.

— Гэта проста чалавек, які купіў ліпавае запрашэнне, — адзначыў суразмоўца. — Дзяўчына дакладна не разводзіла, яна проста знайшла ў дакуменце кантакт асобы, якая запрашала, і звязалася з ёй.

Прычым адмова была звязаная не з падробленым штампам або подпісам, «палякі цяпер адмаўляюць проста так у візах», — дадала крыніца.

Каментары4

  • Еўрапейскі вектар
    30.07.2024
    А як інакш людзям у Еўропу патрапіць? У нас еўрапейскі вектар усімі дэмакратычнымі сіламі дэкларуецца, памятаеце? Вы што, супраць еўрапейскага вектару для Беларусі і дэмакратычных сіл?
  • Запрашаючы
    30.07.2024
    За такія запрашэнні хіба можна плаціць толькі пасля размовы з тым, хто запрашае. Асабіста трэба пвзнаёміцца з чалавекам. Ніхто ў разумным розуме такога тыпу запрашэнне не дасць незнаёмаму чалавеку, а тым больш на водкуп пасярэдніку.
  • Мх
    30.07.2024
    Еўрапейскі вектар, І галоўнае для чаго? Каб шмоткі і кавамашыны з Польшчы з ВАТамі нацягаць.

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА25

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

Новая хваля палітычных арыштаў у Гомелі: што вядома

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА25

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →