Экс-супрацоўніка арганізацыі «Адкрытая Расія» Ігара Рогава затрымалі ў Варшаве за шпіянаж. У яго таксама прайшоў ператрус, паведамляе тэлеграм-канал Sota са спасылкамі на тры крыніцы з атачэння Рогава.
Актывіст «Адкрытай Расіі» з Саранска Ігар Рогаў вядомы сярод іншага тым, што быў затрыманы ў Мінску ў жніўні 2020 года, калі разам з іншым супрацоўнікам «Адкрытай Расіі» Арцёмам Важанковым прыехаў паназіраць за беларускімі выбарамі і наступнымі пратэстамі.
З імі тады было знята відэа, з якога вынікала, што маладых людзей збівалі, ставячы ім у віну арганізацыю масавых беспарадкаў. Аператар рабіў акцэнт, што ў затрыманых маюцца цялесныя татуіроўкі і судзімасці.
Каментары