«Гэта Беларусь, дзетка». Дзяўчына забылася закрыць форткі ў машыне — глядзіце, што было далей
Беларуска ў тыктоку расказала гісторыю, як забылася ў дождж закрыць вокны ў аўто. Але, аказалася, паводле яе слоў, свет не без добрых людзей.
Калі дзяўчына прыйшла да машыны, то пабачыла, што невядомы накрыў аўто пакетамі, каб туды не зацякла вада. «Гэта Беларусь, дзетка», — напісала аўтарка.
Відэа сабрала больш за 8 тысяч падабаек. Каментатары ў захапленні ад такога ўчынку. «Асобнае месца ў раі такім людзям», — напісаў адзін з іх.
Каментары