Ежа22

Чыпсы з кабачка — рэцэпт

У гэтых запечаных у духоўцы чыпсах мала тлушчу, і іх лепш за ўсё апісаць адным словам: смакоцце.

Zucchini Chips
Фота: skinnyms.com / Pinterest

Складнікі:

  • 1 кабачок, нарэзаны тонкімі лустачкамі 
  • 1/3 шклянкі паніровачных сухароў — лепш цэльназерневых
  • 1/4 шклянкі дробна нацёртага сыру, найлепш тыпу пармезан (можна нятлустага)
  • ¼ чайнай лыжкі чорнага молатага перцу
  • соль да смаку
  • 1/8 чайнай лыжкі часночнага парашку
  • 1/8 чайнай лыжкі вострага перцу
  • 3 сталовыя лыжкі нятлустага малака

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да 220℃.
  2. Змяшайце ў невялікай місцы паніровачныя сухары, пармезан, чорны молаты перац, соль, часночны парашок і каенскі перац. Абмакніце лустачкі кабачка ў малако і абкачайце ў паніровачных сухарах, каб яны пакрылі абодва бакі.
  3. Калі вы выкарыстоўваеце форму для выпечкі, пастаўце яе на бляху. Калі проста на блясе — то злёгку апырскайце яе антыпрыгарным кулінарным спрэем або вышмаруйце алеем. І выкладзіце кабачкі.
  4. Выпякайце цягам 15 хвілін, перавярніце і працягвайце выпякаць да залацістага колеру, прыкладна 10-15 хвілін (асцярожна, каб не падгарэла). Дайце астыць да пакаёвай тэмпературы, перш чым перакласці ў герметычны кантэйнер. Чыпсы з кабачка стануць больш храбусткія пасля астуджэння.

Каментары2

  • Жвір
    28.07.2024
    О, гэта я зраблю! Павінна быць смачна.
  • Жвір
    09.08.2024
    Ня ведаю, хто што, а я дык знайшоў во час ажыцьцявіць гэтую задуму. Але я мадыфікаваў рэцэптуру, таму мае чыпсы атрымаліся смачнейшыя, чым на гэтым здымку да артыкулу !! :))

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз нарасціў выпуск снарадаў больш чым у два разы. Украіне будзе палёгка

Следства па справе ксяндза Генрыка Акалатовіча скончанае

Дом у Драздах прадалі амаль за $3 мільёны2

Жыхарку Брэста судзяць па шасці палітычных артыкулах

Беларусь перажывае татальную русіфікацыю, родная мова знікае са школ — Euronews30

Пашынян: АДКБ стварае пагрозы для бяспекі Арменіі

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?9

Ізраіль яшчэ на вытворчасці заклаў выбухоўку ў тайваньскія пэйджары для «Хезбалы» — Reuters5

Не пападзіцеся на хітрык. А1 стаў браць грошы за некалі бясплатную паслугу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Галоўнае
Усе навіны →