Падставай для затрымання Мікалая паслужыла нібыта тое, што ён браў удзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, а таксама той факт, што ён «напаў на вайскоўца, паддаўшыся ўкраінскай прапагандзе». Падрабязнасцяў інцыдэнту няма.
Веру Станкевіч сілавікі затрымалі за ўдзел у ланцугу салідарнасці ў 2020 годзе ў Асіповічах, а таксама за рэпосты «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у «Аднакласніках».
Супраць сужэнцаў распачата крымінальная справа. Дзе яны знаходзяцца зараз — невядома.
Каментары